Віту́шка ’матавіла’ (БРС, Сцяшк.); ’вялікае верацяно, на якое звіваюць пражу з 2–3 верацён для прасушкі’ (Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ); ’вясельны пірог’ (КТС); ’фасоля, якая ўецца’ (Мат. Гом., Інстр. II). Рус. виту́шка ’матавіла; калач, крэндзель’. Да віць, віты (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Буго́р ’узгорак, пагорак, невялікая гара, высокае месца’ (Яшкін, Бір. Дзярж.), ’пясчаны ўзгорак’ (Сцяшк. МГ), ’узгорак’ (Касп.), буго́рынне ’нагрувашчванне’ (Нас.). Рус. буго́р, укр. буго́р. Лічыцца роднасным з лат. baũgurs ’узвышша, узгорак’. Гл. Фасмер, 1, 228 (там агляд і іншых версій).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́бцас ’стрымгалоў, адразу, хутка’ (БРС, КТС, Сцяшк. МГ), вобсас ’тс’ (Бір. Дзярж.), вобцусам ’стрымгалоў, рашуча’ (Жд., 1). Запазычанне з лац. obcessus ’шалёны, у якім сядзіць д’ябал’ праз польск. obces, obcesem ’дзёрзка, нахабна, бесцырымонна’ (Варш. сл., 3, 439; Шуба, Прыслоўе, 185).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наўза́вады ’наўскач’ (дзярж., Нар. сл.), ’хутка (бегчы)’ (ковен., Мат. 2), наўзавады ’ўскач’ (Сцяшк. Сл.), наўзавад ’вельмі хутка’ (Сцяшк.), укр. навзаводи, навзавод. Да заводзіцца ’пачаць спрэчку, спаборніцтва’; фармальна прыслоўе суадносіцца з прыназоўнікавай канструкцыяй з він. скл. назоўніка (Карскі 2–3, 74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капэ́лія, капэля ’гурт, вялікая кампанія (неадабральна)’ (Бяльк., Бір. Дзярж.). Першапачаткова ’група музыкантаў’ (параўн. капэля) з польск. kapela ў тым жа значэнні ад ранейшага ’група музыкантаў, якая выступала ў капліцы’ (Слаўскі, 2, 52–53). Польск. kapela, ням. Kapelle, с.-лац. caplela (гл. капэля).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нагном ’нахіліўшы пасудзіну’ (піць) (Сл. ПЗБ, дзярж., З нар. сл., Нар. сл.), ’адным глытком, не адпачываючы, піць’ (беласт., Ніва, 22 красавіка 1979 г.), ’з бутэлькі, з гладыша, без шклянкі (піць)’ (бяроз., КЭС). Да нагнуць ’нахіліць’, параўн. больш архаічную форму нагбом (набгом) ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міз, міс ’паміж’, ’сярод’ (Кліх, Янк. 2, ТС; лях., дзярж., лаг., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; пух., З нар. сл.), ’каля’ (Растарг.), ’побач’ (стол., Сл. Брэс.). Укр. чарніг. міз, рус. смал., арханг. мез, ме́зду, ме́зу ’тс’. Узнікла з між (гл.) як вынік мазурэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валы́нка 1 ’музычны інструмент’ (БРС). Усходнеславянскае слова: рус. волынка, укр. волинка. Ад тапоніма Валынь (Фасмер, 1, 347; Шанскі, 1, В, 154).
Валы́нка 2 ’валтузня, клопат’ (Бір. Дзярж.); ’сварка’ (Сцяшк. МГ); ’валакіта’ (Бяльк.). Рус. волынка ’тс’. З фразеалагічнага выразу цягнуць валынку; гл. валынка 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́мпіць, во́нпіць ’сумнявацца’ (Нас., КТС, Бір. Дзярж.), во́нпіцца ’клапаціцца’ (Касп.), во́мпіцца ’злаваць’ (Жд., 1), во́нпыты ’баяцца, адчуваць, што не мінуць пакарання’ (З нар. сл.). Запазычанне з польск. wątpić ’сумнявацца’ (Карскі, Белорусы, 147; Жураўлі, Sl Or, R. 10, 1961, 40; Кюне, Poln., 115; Булыка, Запазыч., 68).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гайня́ ’зграя сабак, ваўкоў’ (Інстр. II, Бір. Дзярж., БРС), ’група дзяцей, якія сваволяць’ (Жд. 2). Няпэўна, ці ёсць нейкая сувязь з гайно 1. Хутчэй з ганя́ (> гайня́, параўн. байня < баня, гайніць < ганіць і да т. п.) да *gonъ, *gъnati: *gonь. Параўн. Янк. II, 49.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)