Віту́шка ’матавіла’ (БРС, Сцяшк.); ’вялікае верацяно, на якое звіваюць пражу з 2–3 верацён для прасушкі’ (Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ); ’вясельны пірог’ (КТС); ’фасоля, якая ўецца’ (Мат. Гом., Інстр. II). Рус. виту́шка ’матавіла; калач, крэндзель’. Да віць, віты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буго́р ’узгорак, пагорак, невялікая гара, высокае месца’ (Яшкін, Бір. Дзярж.), ’пясчаны ўзгорак’ (Сцяшк. МГ), ’узгорак’ (Касп.), буго́рынне ’нагрувашчванне’ (Нас.). Рус. буго́р, укр. буго́р. Лічыцца роднасным з лат. baũgurs ’узвышша, узгорак’. Гл. Фасмер, 1, 228 (там агляд і іншых версій).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўза́вады ’наўскач’ (дзярж., Нар. сл.), ’хутка (бегчы)’ (ковен., Мат. 2), наўзавады ’ўскач’ (Сцяшк. Сл.), наўзавад ’вельмі хутка’ (Сцяшк.), укр. навзаводи, навзавод. Да заводзіцца ’пачаць спрэчку, спаборніцтва’; фармальна прыслоўе суадносіцца з прыназоўнікавай канструкцыяй з він. скл. назоўніка (Карскі 2–3, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́бцас ’стрымгалоў, адразу, хутка’ (БРС, КТС, Сцяшк. МГ), вобсас ’тс’ (Бір. Дзярж.), вобцусам ’стрымгалоў, рашуча’ (Жд., 1). Запазычанне з лац. obcessus ’шалёны, у якім сядзіць д’ябал’ праз польск. obces, obcesem ’дзёрзка, нахабна, бесцырымонна’ (Варш. сл., 3, 439; Шуба, Прыслоўе, 185).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міз, міс ’паміж’, ’сярод’ (Кліх, Янк. 2, ТС; лях., дзярж., лаг., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; пух., З нар. сл.), ’каля’ (Растарг.), ’побач’ (стол., Сл. Брэс.). Укр. чарніг. міз, рус. смал., арханг. мез, ме́зду, ме́зу ’тс’. Узнікла з між (гл.) як вынік мазурэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагном ’нахіліўшы пасудзіну’ (піць) (Сл. ПЗБ, дзярж., З нар. сл., Нар. сл.), ’адным глытком, не адпачываючы, піць’ (беласт., Ніва, 22 красавіка 1979 г.), ’з бутэлькі, з гладыша, без шклянкі (піць)’ (бяроз., КЭС). Да нагнуць ’нахіліць’, параўн. больш архаічную форму нагбом (набгом) ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валы́нка1 ’музычны інструмент’ (БРС). Усходнеславянскае слова: рус. волынка, укр. волинка. Ад тапоніма Валынь (Фасмер, 1, 347; Шанскі, 1, В, 154).

Валы́нка2 ’валтузня, клопат’ (Бір. Дзярж.); ’сварка’ (Сцяшк. МГ); ’валакіта’ (Бяльк.). Рус. волынка ’тс’. З фразеалагічнага выразу цягнуць валынку; гл. валынка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капэ́лія, капэля ’гурт, вялікая кампанія (неадабральна)’ (Бяльк., Бір. Дзярж.). Першапачаткова ’група музыкантаў’ (параўн. капэля) з польск. kapela ў тым жа значэнні ад ранейшага ’група музыкантаў, якая выступала ў капліцы’ (Слаўскі, 2, 52–53). Польск. kapela, ням. Kapelle, с.-лац. caplela (гл. капэля).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паша́на ’павага’ (ТСБМ, Гарэц.), пашанаванне (у выразе: мець у пашанаванні) ’шанаваць’ (Нас.), дзярж. пашанота ’пашана, дагляд’ (Нар. сл.), пашанотны ’шаноўны, прыстойны’ (Нар. сл.). Да шанава́ць (гл.), якое з польск. szanować < ст.-польск. szonować < ням. schonen ’прыгожа з кім-н. абыходзіцца’ < schön ’прыгожа’ (Брукнер, 540).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́чут: і по́чуту няма ’нічога не чуваць пра каго-, што-небудзь’, ’слых пра каго-небудзь’, ’чутка, вестка’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Шат.), почу́тка ’чутка’ (ТС), по́чат ’дух’ (дзярж., Сл. ПЗБ), ’след, знак’ (Сцяшк. Сл.). Утвораны ад пачу́ць (гл.), якое з *po‑čuti, як по́гляд, по́зірк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)