нагарава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Зазнаць многа гора. Нагаравацца з дзецьмі. □ [Лабановіч:] — А якія заработкі — плыты? Калі прынясе дзесяць рубельчыкаў, то і добра. А колькі нагаруецца, нацерпіцца! Колас. — Мама, матуля наша родная! Шкадуем мы цябе... Ці мала ты нагаравалася, мала натупалася ў гэтым двары ды горадзе? Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падфарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.
Пафарбаваць злёгку, дадаткова; паднавіць афарбоўку. [Нампаліт:] Зараз ваша.. Леаніда Пятроўна з’явіцца. Толькі падфарбуе губы. Паслядовіч. Трэба было прыбраць на двары, падфарбаваць вокны, пабяліць печку. Асіпенка. // Надаць які‑н. колер. Падфарбаваць гарэлку. // перан. Разм. Крыху, злёгку палепшыць рознымі дабаўленнямі, папраўкамі і пад. Падфарбаваць рэчаіснасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мудры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Разм. Тое, што і мудраваць (у 2 знач.). І мудрыць [над юшкай] доўга не трэба: перамыў .. [рыбу] ды ў чыгун, чым больш, тым будзе тлусцей ды смачней. Брыль. [Мужчына:] — А хто .. ў санках у цябе па двары катаўся? Ты мне, матка, не мудры. — Адчапіся. Ніхто не катаўся. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачака́льня, ‑і, ж.
Тое, што і чакальня. Прывялі нас ні то ў нейкі клуб, ні то ў пачакальню вакзала. Сачанка. Не так каб рэдка .. [Казімір] і сустракаўся з ёю — то ў сталоўцы, то на заводскім двары, то ў дырэктарскай пачакальні, — але ні разу не выпадала як след пагаварыць. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаўлюбёны, ‑ая, ‑ае.
Улюбёны ў самога сябе, упэўнены ў сваёй прыгажосці, сваіх незвычайных здольнасцях і пад. [Шыянок:] Калі яго баязлівасць, якая кінулася ўсім у вочы яшчэ там, на казарменным двары, дагэтуль мне здавалася праявай разумнай асцярожнасць, дык пасля таго, што мне расказаў Марыніч, я згледзеў у Гулявіцкім самаўлюбёнага баязліўца. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праспява́ць сов.
1. в разн. знач. пропе́ть; (исполнить — ещё) спеть;
п. калыха́нку — пропе́ть (спеть) колыбе́льную;
не́дзе ў двары́ ~ва́ў пе́вень — где́-то во дворе́ пропе́л пету́х;
2. (какое-л. время) пропе́ть;
~ва́ў уве́сь ве́чар — пропе́л весь ве́чер
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
валтузня́, ‑і, ж.
Разм.
1. Шумны бязладны рух. На двары суседняй будкі валтузня, крыкі каманды, ляскат зброі. Навуменка. Калі і хацеў ушыцца сюды хлопец, то нямала было валтузні і піску. Вітка.
2. Справа, якая патрабуе многа ўвагі, турботы. [Турцавіч:] — Зброю павезлі? — Павезці то павезлі, але колькі было валтузні, — расказваў Залескі. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе́яцца, дзеецца; незак.
Разм. Рабіцца, адбывацца. Афіцэр паківаў пальцам Лукашу, які выйшаў з хаты, каб пацікавіцца, што дзеецца на яго двары. Сабаленка. Спакойна і павольна, як у зачараваным сне, цякло і само жыццё на Палессі, а водгулле ўсяго, што дзеялася на свеце, далятала сюды ў прыглушаным прасторамі Палесся тонах. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павысыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. што. Высылаць усё, многае. Павысыпаць двары пяском. □ Твае ж патроны без пораху. Я павысыпаў з іх увесь порах. Баранавых.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), без дап. Разм. Выйсці, выбегчы ў мностве. Поезд спыніўся. Павысыпалі з вагона Хлопцы, дзяўчаты, нібы птушаняты з гнязда. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паж, ‑а, м.
1. У сярэднія вякі — падлетак, юнак дваранскага роду, які служыў пры двары караля або буйнога феадала. Паж каралевы. // перан. Іран. Аб мужчыне, які аддана адносіцца да жанчыны, дагаджае ёй.
2. У царскай Расіі і краінах Заходняй Еўропы — малодшая прыдворная пасада.
3. У царскай Расіі — выхавальнік Пажскага корпуса.
[Фр. page.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)