зала́дзіць 1, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Закласці, закрыць чым‑н. дзірку, адтуліну. Заладзіць дзірку ў плоце.

зала́дзіць 2, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Разм.

1. што, са злучн. «што» і без дап. Пачаць настойліва гаварыць, паўтараць адно і тое ж. — Заладзіў.. адно: «Не паеду, не паеду», — злавалася Насця. Пальчэўскі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць зацяжна ісці (пра дождж), дзьмуць (пра вецер). Бывала, вясной ці ў глыбокую восень як заладзяць дажджы, дык вуліцу так размесіць жывёла, што прайсці ніяк нельга. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплошь нареч. (весь) уве́сь (чы́сты); (на всём протяжении) скрозь; (целиком) ца́лкам; (подряд) за́пар;

всё ле́то сплошь шли дожди́ усё ле́та ішлі́ дажджы́;

лес тяну́лся сплошь на не́сколько киломе́тров лес цягну́ўся (ішо́ў) скрозь на не́калькі кіламе́траў;

всё сплошь усё чы́ста;

сплошь и ря́дом скрозь; ве́льмі ча́ста.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Атрымаць даныя, звесткі аб чым‑н.; пазнаць што‑н. Радасна было ісці ўсё далей і далей, каб зведаць невядомае, убачыць нябачанае. Колас. Мой кут лясны! Я змалку добра зведаў тваю лістоту, зоры і дажджы. Русецкі.

2. Спазнаць на ўласным вопыце, перажыць. Усяго давялося зведаць [Шымкевічам] у дарозе: і голаду, і холаду, і са смерцю нос у нос сутыкацца. Чарнышэвіч. «Рай» гэты аказаўся бяздонным пеклам і, каб выбрацца з яго, трэба было зведаць самую цяжэйшую з чалавечых пакут — жыццё без радзімы... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаі́ць, ‑паю, ‑поіш, ‑поіць; зак., каго-што.

1. Даць напіцца, выпіць чаго‑н. Напаіць каня вадой. Напаіць гасцей чаем. □ [Жанчына] вельмі шпарка, вынесла малака, напаіла .. [раненых] і павяла кудысьці ў цемень поля. Чорны. І крынічка напаіла, Хлопцу сілы аднавіла. А. Александровіч.

2. Давесці да стану ап’янення. Напаіць гарэлкай. □ Напаіла яго дзяўчынка віном, пан і заснуў без памяці. Якімовіч.

3. перан. Насыціць, напоўніць чым‑н. Напаіць стэп вадою. □ Дажджы над борам прагулі, Карэнні напаілі. Кляўко. Кволы, але непаўторны, .. [пах бэзу] напаіў паветра. Чарнышэвіч. Прыляцела вясна-чараўніца, Напаіла вадою крыніцы. Журба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плюшча́ць ’бурна цячы’ (Сцяшк. Сл.), плюшчаць ’цячы (аб крыві), ліць ліўнем’ (Нас.), ’патроху выцякаць’ (Варл.), ’плюхаць’, ’моцна цячы’ (Юрч. Вытв.), ’моцна хлюпаць’ (мсцісл., З нар. сл.), плюшчыць ’плюхаць, хлюпаць (у ботах)’ (шчуч., Сцяшк. Сл.); плюшчэнне ’моцнае плюханне, цячэнне, вада’ (Юрч. CHJ1). Укр. плющати ’плёскаць’, рус. дыял. плюшчать ’хвастаць, ісці (аб дажджы)’, ’мокнуць, кепска зажываць’: польск. pluszczeć, pluszczyć ’цячы струменем, плысці з плёскам, хлюпаць’. Узыходзіць да прасл. *ріʼт0‑ё‑(і/рГшкаіі/рГ№кпоіі > плюскаць! (гл.). Форма з націскным э. відаць, запазычана з польск. мовы, гл. Цвяткоў (Запіскі, 56), а таксама Банькоўскі (2, 613), дзе pluszczeć ’плёскаць’ (з XV ст.). Сюды ж, магчыма, *плюшчэць (плюшчыць) ’быць напоўненым., кішэць’: лес плюшчыць ваўкамі (зэльв., Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́скаць ’пырскаць, паліваць’ (Байк. і Некр., Бяльк., Ян.), пры́снуть ’пырснуць (аб дажджы)’ (Растарг.), пры́скаўка ’пульверызатар’ (Гарэц., Др.-Падб.); ст.-бел. прыснуты ’захвалявацца’, укр. при́скати ’пырскаць’, рус. пры́скать ’пырскаць; лопацца’, польск. pryskać ’пырскаць; разлятацца з трэскам, лопацца’, в.-луж. pryskać ’тс’, н.-луж. pśyskaś ’усковаць’, чэш. prýskati ’пырскаць’, славац. prýštiť ’біць струмянём’, серб.-харв. пр́скати ’пырскаць’, славен. pŕskati ’пырскаць’, балг. пръ́скам ’тс’, макед. прска ’тс’. Прасл. *pyrskati, *pъrskati. Бліжэйшыя адпаведнікі літ. praũsti, praustù ’умываць’, prusnà ’пыса (у жывёліны)’, ст.-прус. В. скл. адз. л. prusnan ’твар’, лат. praũslât ’пырскаць’. Гл. Траўтман, 230; Фасмер, 3, 391; Махэк₂, 489; Бязлай, 3, 129; БЕР, 5, 827; ЕСУМ, 4, 576. Да семантыкі дзеяслова гл. Мяркулава, Этимология–1970, 148 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адлі́ць, адалью, адальеш, адалье; адальём, адальяце і адлію, адліеш, адліе; адліём, аліяце; заг. адлі; зак.

1. чаго. Выліць частку вадкасці з якой‑н. пасудзіны. Адліць вады з вядра.

2. Адхлынуць, сцячы з якой‑н. часткі цела (пра кроў). Кроў адліла ад твару.

3. каго. Разм. Абліўшы (абліваючы) вадой, прывесці каго‑н. да прытомнасці. Сыны адлілі бацьку халоднай вадой і пад вечар павезлі ў горад у бальніцу. Галавач.

4. што. Вырабіць ліццём; выліць. Адліць балванку. / у перан. ужыв. Каса, і сякера, і цэп малацьбітны Магутную волатаў сілу далі: Марозы і спёкі далі гарт нязбытны — Мне песню, як звон, як пярун, адлілі. Купала.

5. Скончыць ліць. Адснавалі прадвеснія хмары, Адлілі праліўныя дажджы. Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акалі́чнасць, ‑і, ж.

1. Падзея, факт, якія суправаджаюць што‑н., могуць уплываць на што‑н.; той або іншы бок справы, падзеі. [Мірон і Віктар] узялі на ўвагу і тую акалічнасць, што дажджы ў нас ідуць з захаду. Маўр. З размоў з Віталевым.. [Анатоль] вынес адну немалаважную акалічнасць: будаваць камунізм без свядомых адносін да працы нельга. Асіпенка.

2. пераважна мн. (акалі́чнасці, ‑сцей). Умовы, якія вызначаюць становішча каго‑, чаго-небудзь; абставіны. У момант вялікіх душэўных зрухаў або напружанай змены падзей ці жыццёвых акалічнасцей людзі і старыя робяцца, як дзеці. Чорны.

3. Даданы член сказа, які ўказвае на час, месца, спосаб дзеяння і пад. Акалічнасць прычыны. Акалічнасць часу. Акалічнасць месца. Акалічнасць спосабу дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

Разм.

1. што і без дап. Забруджваць спаражненнямі. Галубы гадзяць падаконнік.

2. што. Псаваць, брудзіць. Нельга гадзіць мэблю.

3. Шкодзіць, рабіць подласці.

4. Нудзіць, выклікаць пачуццё агіды. Усё нячыстае мяне гадзіць. / у безас. ужыв. Яго гадзіла.

гадзі́ць, гаджу́, го́дзіш, го́дзіць; заг. гадзі́; незак.

1. Старацца задаволіць каго‑н., робячы прыемнае, патрэбнае; дагаджаць. Госцю гадзі, ды і сябе глядзі. Прыказка.

2. Садзейнічаць, спрыяць каму‑, чаму‑н. Ішлі дажджы. І гэта вельмі гадзіла на поле. Чорны.

3. каго. Абл. Наймаць на працу на пэўны час. Стэпа засаб пяць год гадзіла яго пастухом у сваім мястэчку. Гартны.

•••

Гадзіць як благой (ліхой) скуле — вельмі дагаджаць каму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пала́дзіць, ‑ладжу, ‑ладзіш, ‑ладзіць; зак.

1. Наладзіць з кім‑н. добрыя адносіны; ужыцца. [Богдан:] — Нам патрэбен такі чалавек, які б нас за людзей лічыў.. Андрэй Максімавіч змог бы і з людзьмі наладзіць і гаспадарку навесці. Дуброўскі. — Дык-ты ў парабкі да Халусты? — Але, Сымон. — Не ведаю, як ты з ім паладзіш. Чарнышэвіч.

2. Памірыцца пасля сваркі з кім‑н. [Аленка:] — А ты як-небудзь паладзь з бацькам. [Сцёпка:] — Потым паладзім, а цяпер ладу не будзе. Колас.

3. што. Рамантуючы, зрабіць прыгодным для карыстання, работы. І я не выходзіў з двара — папраўляў платы, якія сям-там збуцвелі і асунуліся,.. наладзіў на хаце страху, бо ў раптоўныя навальнічныя дажджы, асабліва ў ліўні, яна працякала. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)