прымалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што і чаго.

Разм. Намалаціць дадаткова, дадаць да намалочанага раней. Прымалаціць збожжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

датапі́ць, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., што.

Скончыць растопліванне чаго‑н. Датапіць смалу. // і чаго. Натапіць дадаткова. Датапіць масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падатка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце, ‑ткуць; заг. падатчы; зак., чаго.

Разм. Саткаць, выткаць дадаткова. Падаткаць метр палатна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падніза́ць, ‑ніжу, ‑ніжаш, ‑ніжа; зак., што і чаго.

Нанізаць дадаткова, яшчэ крыху. Паднізаць пацерак. Паднізаць грыбоў на шнурок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экстра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «звыш», «па-за», «дадаткова», напрыклад: экстраардынарны, экстрапаляцыя.

[Ад лац. extra — звыш, па-за.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвэ́нджаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падвэндзіць.

2. у знач. прым. Крыху або дадаткова павэнджаны. Падвэнджаная шынка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рамбі́на ’ягада з рабіны’ (Ян.). Частковая дээтымалагізацыя ў выніку пераносу з назвы дрэва на плод гэтага дрэва, дадаткова аформленага эпентэтычным ‑м‑ у корані слова (штучнае “акультурванне” слова шляхам назалізацыі?), параўн. польск. jarzębina ’рабіна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дарабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак., што.

1. Скончыць, завяршыць работу, давесці да патрэбнага ўзроўню.

Д. справы.

Д. праект забудовы.

2. Зрабіць дадаткова, прырабіць што-н. да чаго-н.

Д. ключ.

Д. ножку да стала.

|| незак. дарабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. даро́бка, -і, ДМ -бцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і ‑сучу, ‑сучаш, ‑суча; зак., што і чаго.

Насукаць дадаткова, яшчэ трохі. Падсукаць нітак. Падсукаць дратвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; заг. падлакіруй; зак., што.

1. Палакіраваць злёгку або дадаткова. Падлакіраваць мэблю.

2. перан. Разм. Прыхарашыць. Падлакіраваць рэчаіснасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)