вата́га, ‑і, ДМ ‑тазе, ж.
Разм. Тое, што і гурт (у 1, 3 знач.). Па вуліцы, гучна перамаўляючыся, прайшла ватага партызан. Навуменка. Цёплымі днямі.. [хлапчукі] ватагай накіроўваліся на могілкі і гулялі ў вайну. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Латато́ніць, лътатошць ’гаварыць хутка, гучна’, лътатон ’балбатун, які лапоча без перастанку’ (міёр., Нар. лекс., З нар. сл.). Гукапераймальнае. Відавочна, балтызм. Параўн. літ. latataila ’балбатня’. Параўн. лададзёць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рагата́ць ’гучна смяяцца’ (ТСБМ, Гарэц., Сцяшк.; калінк., шчуч., астрав., Сл. ПЗБ), ’гагатаць’ (пра гусей) (рас., Сл. ПЗБ), ’іржаць’ (пра каня) (Нар. лекс.; ДАБМ, камент.), рагаце́ць ’смяяцца’ (Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ), рогота́ты ’голасна смяяцца’ (Булг.), рогота́ць ’тс’ (ТС); рус. дыял. регота́ть ’гучна смяяцца’, укр. регота́ти, реготіті ’гучна смяяцца’, польск. rzegotać, rzechotać ’квакаць’, чэш. řehotati ’іржаць, хіхікаць’, славац. rehotať sa ’іржаць’, в.-луж. rjehotać ’іржаць, моцна смяяцца’, н.-луж. rjagotaś ’квакаць, трашчаць, іржаць’, славен. réga ’кваканне’, regetáti, rogítati ’квакаць’, серб. ре̏га, харв. rȅga ’гырканне сабакі’. Прасл. *reg(ot/ъt)‑ati. Далей звязана з бел. ры́гаць (гл.), чэш. říhati ’адрываць’. Гукаперайманне (Шустар-Шэўц, 2, 1219, 1225; Бязлай, 3, 145), ёсць спробы выявіць роднасць з рагаза́ ’сварка’, лат. rēdzêt ’злавацца’ (Фасмер, 3, 457). Гл. таксама рахтаць ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лі́пеньскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ліпеня, уласцівы яму. Ліпеньская ноч. Ліпеньская спёка. □ Тым часам канчалася лета. Адгрымелі ліпеньскія і жнівеньскія начныя навальніцы, гучна адспяваўшы песні лету. Колас. // Які адбываецца ў ліпені. Ліпеньскія падзеі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хвата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм. Тое, што і хапаць (у 1–4 знач.). Устаў ледзь свет, хватаю вуду, Бягу на бераг Тартака. Смагаровіч. Больш сотні здаровых галасоў.. гучна хваталі вясёлы прыпеў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уздаго́н, прысл. і прыназ.
Разм. Тое, што і наўздагон. Тут чалавек завярнуў у двор, і сабакі, пабрахаўшы нейкі час уздагон, пакінулі яго. Кулакоўскі. А Ліда ледзь атрымалася, каб не свіснуць .. [Максіму] уздагон, па-хлапечаму гучна, задзірыста. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лаке́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Неадабр.
1. Быць, служыць лакеем.
2. перан. Выслужвацца, падхалімнічаць, ліслівіць. Ідучы праз залу рэстарана, Асташонак спыніўся каля афіцыянткі і гучна прамовіў: — Як вам не сорамна! На падачках у тых трутняў жывяце... Лакейнічаеце! Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Прагаласо́ніць ’патраціць без патрэбы’ (навагр., Нар. словатв.). Няяснае слова. Можна было б параўнаць з галас ’крык, шум, бойка’, галасаваць ’гучна крычаць’ і да т. п. (гл.). Але ў гэтым выпадку няяснай застаецца семантыка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тубэ́льны ‘перакананы’ (Мат. Гом.). Няясна; магчыма, звязана з польск. tubalny ‘гучны, зычны, прарэзлівы’ (Варш. сл.) з семантычным пераходам ‘гучны’ > ‘перакананы (які гучна адстойвае свае погляды)’, што, відаць, да tuba ‘музычны інструмент’, гл. туба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
напаўго́ласа, прысл.
Не моцна, не гучна, не на поўны голас. Пець напаўголаса. □ Васіль захадзіў па пакоі ўзад і ўперад, дэкламуючы верш напаўголаса. Дуброўскі. Заранік і Наташа схіліліся над столікам і, разглядаючы альбом са здымкамі, гаварылі паміж сабой напаўголаса. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)