По́мпа1 ’прыстасаванне для пампавання; насос’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ). З польск. pompa ’тс’ < франц. pompe ’тс’, якое, магчыма, з ісп., партуг. bomba ’тс’, гукапераймальнае (БЕР, 5, 513), лац. bombus ’гудзенне, шум’ < грэч. βόμβοξ ’тс’, параўн. бомба (гл.).

По́мпа2 ’паказная пышнасць’ (ТСБМ), ’пыха, гонар’ (Нас.). З польск. (Булыка, Запазыч.) або непасрэдна з лац. pompa ’урачыстае шэсце; пышнасць’ < грэч. πομπή ’пасылка, суправаджэнне, урачыстае шэсце’ ад πομπεύω ’суправаджаць, урачыста несці, важна ісці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Алма́з, ст.-бел. алмазъ (1653) (Булыка, Запазыч.), укр. алмаз, рус. алмаз < каз.-тат. алмаз < араб. almas < грэч. ἀδάμας ’нязломны’, Унбегаун, 106; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 18.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атла́ндзер, атла́ндзір ’бестурботны, вісус, гультай’ (Бяльк., Юрч.). Няясна. Можа ад атлант ’статуя, што падпірае частку будынка’ (паводле ст.-грэч. міфалагічнага гіганта Атланта, які падпіраў Зямлю)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гра́мата ’грамата’ (БРС). Рус. гра́мота, укр. гра́мота, ст.-рус. грамота. Запазычанне з грэч. γράμματα ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 451; вельмі падрабязна Шанскі, 1, Г, 158.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гігіе́на ’гігіена’ (БРС). Рус. гигие́на, укр. гігієна. Запазычанне з зах.-еўрап. моў (ням. Hygiene, франц. hygiène; першакрыніцай з’яўляецца грэч. мова). Параўн. Шанскі, 1, Г, 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзяк ’дзяк’. Рус. дьяк, укр. дяк. Запазычанне з грэч. мовы (διάκος). Гл. Фасмер, 1, 560; Бернекер, 1, 198–199; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 226.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыск ’дыск’ (БРС). Рус. диск, укр. диск. Запазычанне з франц. disque ’тс’ (< лац. discus < грэч.). Гл. Фасмер, 1, 515; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 128.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клір ’служыцелі культу хрысціянскай царквы’ (ТСБМ). Укр. клир, рус. клир, ст.-рус. клиръ ’тс’. Праз ст.-слав. клиръ са ст.-грэч. κλήρος (Фасмер, 2, 251).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прагра́ма ’план дзейнасці, работ’, ’парадак правядзення’, ’кароткі змест (курса, канцэрта)’ (ТСБМ). Праз рус. програ́мма ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 97) з франц. programme < грэч. πρόγραμμα ’аб’ява, загад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэн ‘элегія, жалобная песня’ (А. Абуховіч), ст.-бел. тренъ ‘пахавальны плач’ (Ст.-бел. лексікон, ПГС). Праз польск. tren ‘тс’ з лац. thrēnus < грэч. νρένος ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)