фтор, ‑у, м.

Хімічны элемент — бледнажоўты ядавіты газ з рэзкім пахам.

[Ад грэч. phthoros — гібель.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыпто́н, -у, м.

Хімічны элемент, інертны газ без колеру і паху, які прымяняецца ў электрычных лямпах і рэкламных трубках і дае чысты белы колер.

|| прым. крыпто́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калашніко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да калашніка. Калашніковая адтуліна. Калашніковы газ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мета́н, ‑у, м.

Газ, які атрымліваецца ў выніку злучэння вугляроду з вадародам.

[Фр. méthane.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умыва́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць, прызначаны для ўмывання. Умывальны газ. Умывальны пакой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́зма, -ы, ж. (спец.).

1. Вадкая частка крыві.

2. Іанізаваны газ з роўнай канцэнтрацыяй дадатных і адмоўных зарадаў.

|| прым. пла́зменны, -ая, -ае і плазматы́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́ршань, -шня, мн. -шні, -шняў, м.

Рухомая дэталь, падоўжаная ці ў форме дыска, якая шчыльна рухаецца ўнутры цыліндра і нагнятае або выпампоўвае вадкасць, газ, пару.

|| прым. по́ршневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае фізічныя ўласцівасці газу; падобны на газ. Газападобнае паліва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карбюрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) карбюрацыю. Карбюраваць газ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узрыванебяспе́чны, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка ўзрываецца; небяспечны з-за магчымасці ўзрыву. Узрыванебяспечны газ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)