Партве́йн ’гатунак моцнага вінаграднага віна’ (ТСБМ). З рус. портве́йн ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80), дзе праз ням. Portwein з англ. portwineвіно з Порту’ (Клюге-Гётце, 453; Фасмер, 3, 335).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

муска́т, ‑у, М ‑каце, м.

1. Насенне мускатніку, мускатны арэх.

2. Сорт вінаграду з духмянымі ягадамі. А колькі на рынку пахучае дыні, Інжыру, айвы і мускату мядовага! Арочка.

3. Дэсертнае віно з гэтага вінаграду.

[Фр. muscat, ад лац. muscatus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

муска́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мускату, уласцівы яму. Мускатнае дрэва. Мускатны пах. // Які здабываецца, вырабляецца з мускату (у 1, 2 знач.). Мускатны алей. Мускатнае віно.

•••

Мускатны арэх гл. арэх (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́рачны в разн. знач. ма́рочный;

~ная сістэ́ма кантро́лю — ма́рочная систе́ма контро́ля;

~нае віно́ — ма́рочное вино́;

~ная сталь — ма́рочная сталь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

п’яні́ць несов., прям., перен. пьяни́ть;

віно́ яго́ ху́тка п. — вино́ его́ бы́стро пьяни́т;

яго́ п’яня́ць по́спехі — его́ пьяня́т успе́хи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пладо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прыносіць прыдатныя для яды плады. Пладовыя дрэвы.

2. Прыгатаваны з пладоў; у склад якога ўваходзяць плады. Пладовы цукар. Пладовае віно.

3. У складзе якога маюцца органы размнажэння, апладненяя (пра расліны).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

устая́цца, устаіцца; зак.

1. Стаць гатовым для ўжывання ў выніку доўгага стаяння ў пэўных умовах. Віно ўстаялася.

2. перан. Стаць з цягам часу ўстойлівым, пастаянным; перастаць змяняцца. Пагода якраз устаялася і абяцала працягнуцца надалей. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вінагра́д ’пладовая павойная расліна, Vitis vinifera L.’ (БРС, Кіс., Сцяшк. МГ), віныгра́д ’тс’ (Бяльк.); ’фруктовы сад’ (Нас.); ’садавіна’ (Нас.); ’садовыя расліны’ (Сцеп.), фалькл. вінаградзік ’вінаграднік’ (Кліх). Укр. виноград ’вінаград’; ’гронка вінаграду’; ’вінаграднік’; ’садавіна’, рус. смал. виноград ’садовы плод (любы)’; ’сад’; ’віно’, эпітэт жаніха, кастр. ’аздоба хамута ў выглядзе лістоў вінаграду з гронкамі’, ст.-рус. виноградъ ’вінаграднік, фруктовы сад’ (з XII ст.); ’ягада вінаграду’ (XVII ст.); ’вінаграднае віно’ (з XVIII ст.), польск. winograd ’вінаград, ягада вінаграду, віно’, ст.-польск. winograd ’вінаграднік’, чэш. vinohrad, славац. vinohrad, славен. vinógrad ’тс’, серб.-харв. вѝноград, ст.-слав. виноградъ. Прасл. vinogordъ. У бел. мове запазычана з ц.-слав. Звычайна лічаць слав. vinogordъ запазычаннем з гоц. weingards, ст.-в.-ням. wîngart(o), с.-в.-ням. wîngart(e), н.-в.-ням. Wingert ’вінаграднік’ (Уленбек, AfslPh, 15, 492; Лёвэ, KZ, 39, 317–333; Мух, AnzIF, 9, 197; Брукнер, AfslPh, 42, 141; Шанскі, 1, В, 101; Стэндэр-Петарсан, Slav.-germ., 365; Кіпарскі, Fremdes, 225; КЭСРЯ, 82). Скок (3, 595) мяркуе, што vinogordъ узнікла на слав. глебе і з’яўляецца складаным словам (параўноўвае ст.-слав. виноградъ і врътоградъ, ад vino > віно́ (гл.) і gordъ > гарод, горад) (гл.), якое азначала адроджанае месца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурдо́вы ’бардовы’ (Жд.), цёмна-чырвоны’ (Арх. Бяльк., слонім.), бу́рдавы (гл.) ’цёмна-чырвоны’ (Касп.). Рус. дыял. бурдо́вый ’тс’. Вытворнае ад бурда́ ’чырвонае віно’ (вядомае ў рус. гаворках) < бордо́ ’тс’ < франц. Bordeaux. Фасмер, 1, 244.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыча́сце, ‑я, н.

1. Абрад прычашчэння. Прыняць прычасце. □ [Домна:] — Я ўжо два гады на споведзь і на прычасце не хадзіла. Лобан.

2. Віно з кавалачкамі просвіры, якое ўжываецца для прычашчэння. [Дзед] пастаяў у царкве, памаліўся, каўтануў лыжачку салодкага прычасця. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)