перагаласо́ўка 1, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.

Разм. Паўторнае галасаванне. Двойчы, як мне вядома, перагаласоўка ішла. Але пастанова прынята. Савіцкі.

перагаласо́ўка 2, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.

Спец. Чаргаванне галосных у каранях слоў пры захаванні нязменнасці зычных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагі́бшчык, ‑а, м.

Разм. Той хто дапускае ў сваёй дзейнасці перагібы (у 2 знач.). — Перагібшчыкі, скупыя на добрае слова, давялі чалавека, яго сям’ю да адчайнага становішча. Лобан. [Сымон:] — Хачу ў адным са сваіх літаратурных герояў паказаць перагібшчыка. Як вядома, яны нямала нарабілі бяды... Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іне́ртнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць інертнага (у 2 знач.); бяздзейнасць, пасіўнасць, коснасць. Інертнасць старых звычак. □ Валахановіч пачаў стамляцца дома больш, чым на рабоце. А са стомай, як вядома, прыходзіць інертнасць. Карпаў.

2. Спец. Няздольнасць уступаць у хімічныя злучэнні. Інертнасць газаў. Інертнасць пяску.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэлеско́п, ‑а, м.

Астранамічны аптычны інструмент для назірання за нябеснымі свяціламі. Вам [астраномам] убачыць здалёк давядзецца Зорку, якая зямлёю завецца. Хоць не адрозніць вам праз тэлескопы Там ані Азіі, ані Еўропы, Толькі вам радасна будзе, вядома, Знаць, што зямля вам з маленства знаёма. Куляшоў.

[Ад грэч. tēle — далёка і skopeō — гляджу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Датклі́вы ’далікатны’ (БРС). Слова гэта было ўжо вядома ў ст.-бел. мове з XVI ст. Запазычанне з польск. dotkliwy ’тс’ (гл. Булыка, Запазыч., 101).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ещё нареч., в разн. знач. яшчэ́;

ещё бы а) (само собой разумеется) вядо́ма, дзі́ва што;

пойдёшь гуля́ть? — Ещё бы! по́йдзеш гуля́ць? — Вядо́ма; б) (было бы некстати, если бы…) яшчэ́ б;

ещё бы ты не был дово́лен! яшчэ́ б ты не быў здаво́лены (задаво́лены)!;

ещё и ещё яшчэ́ і яшчэ́;

ещё (и) как яшчэ́ (і) як;

э́то ещё ничего́ гэ́та яшчэ́ нічо́га.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сады́зм, ‑у, м.

1. Палавая ненармальнасць, якая праяўляецца ў жаданні мучыць асобу другога полу, каб задаволіць сваё палавое пачуццё.

2. перан. Заўзятая цяга да жорсткасці, катаванняў; задавальненне ад чужых пакут. Ён, вядома, бязлітасны, гэты мужык [Клопікаў]. Ён наводзіць жах на турэмных насельнікаў сваім садызмам. Лынькоў.

[Ад імя французскага пісьменніка 18 ст. маркіза дэ Сад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стры́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад стрыгчы.

2. у знач. прым. З кароткімі, падстрыжанымі валасамі. Стрыжаная галава. □ Ахопленыя бескарыслівым юнацкім прароцтвам,.. [сябры], вядома, не думалі, што ты будзеш тлумачыць стрыжаным першакласнікам сэнс вялікіх і малых літар. Навуменка. // З падрэзанай травой, галінамі, дрэвамі. Стрыжаны газон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Векаві́сты, векуі́сты ’вечны’ (Шн.). Запазычанне з польск. wiekuisty ’тс’ (да wiek ’век’; гл. Брукнер, 615). У бел. помніках слова векуистый вядома з XV ст. (гл. Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

несумле́нны, ‑ая, ‑ае.

Які страціў сумленнасць, які ідзе на непрыстойныя ўчынкі. Знаходзіліся такія куточкі, хоць і мала іх было, дзе несумленны чалавек, вядома, з хітрасцю ды асцярожнасцю, мог свае рукі пагрэць. Васілевіч. // Які выяўляе адсутнасць сумленнасці. Працоўны чалавек ніколі не спакушаўся багаццем, нажытым несумленным шляхам. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)