уда́лечы, прысл.

Абл. Удалечыні. Усё ўдалечы зацягнула дымам. Мележ. А трава высокая, густая, Не акінуць вокам луг такі, То бяжыць і ўдалечы знікае, То падходзіць блізка да ракі. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плешына́высокая надрэчная трава’ (слонім., ЖНС). Відавочна, да плеш (гл.), што, аднак, цяжка суаднесці па семантыцы. Магчыма, балтызм, параўн. літ. plėšinỹs ’цаліна, дзірван’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мара́льны, -ая, -ае.

1. гл. мараль.

2. Які адпавядае правілам маралі, якому ўласціва высокая мараль.

М. ўчынак.

М. абавязак.

3. Звязаны з унутранымі, душэўнымі перажываннямі.

Маральная падтрымка.

Высокі м. дух.

Маральны знос — змяншэнне вартасці абсталявання, машын, што знаходзяцца ў эксплуатацыі, незалежна ад змянення іх фізічнай прыдатнасці.

|| наз. мара́льнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падзві́жніцтва, ‑а, н.

1. Лад жыцця падзвіжніка.

2. Самаадданасць. Высокая патрабавальнасць да сябе і да другіх, разуменне літаратурнай працы як высакароднага абавязку і своеасаблівага падзвіжніцтва праходзіць праз усю кнігу [М. Лужаніна «Вачыма часу»]. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кабе́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і кабета. Высокая, сухарлявая кабеціна чарнявага воласу — яна была тут старожкаю — прыйшла ў незвычайны рух. Колас. Кацярына згадзілася з Базылём, пераканалася-такі кабеціна... Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэпраду́кцыя, -і, ж.

1. Узнаўленне карцін, малюнкаў чарцяжоў шляхам фатаграфіі, клішэ (спец.).

2. мн. -і, -цый. Перадрукаваны малюнак, карціна ці фотаздымак.

Яркія рэпрадукцыі.

3. Узнаўленне, размнажэнне племянной жывёлы ці гатунковага насення (спец.).

Высокая р. насення пшаніцы.

|| прым. рэпрадукты́ўны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.) і рэпрадукцы́йны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

да́мба, ‑ы, ж.

Штучны насып для засцярогі мясцовасці ад затаплення, для абгароджвання вадасховішч і пад. Насыпаць дамбу. □ Сажалкі аддзелены адна ад адной землянымі дамбамі, на якіх расце высокая трава. А. Вольскі.

[Ад гал. dam.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цнатлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць цнатлівага. Ты сэрца маё ўсхвалявала, Як першая краска вясной, Цнатлівасцю мілай, зямной Ты сэрца маё ўсхвалявала. Гілевіч. [Лірычнаму герою] вельмі арганічныя ўнутраная цнатлівасць, непаказная сціпласць, добразычлівасць, высокая чалавечнасць. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выда́тны, -ая, -ае.

1. Які вылучаецца сярод іншых, славуты; які карыстаецца вялікай вядомасцю.

В. вучоны.

2. Незвычайны, выключны.

В. розум.

Выдатныя здольнасці.

3. Вельмі добры.

Прадукцыя выдатнай якасці.

Ты ж выдатна (прысл.) спяваеш.

4. у знач. наз. выда́тна, нескл., н. Самая высокая адзнака (у 4 знач.).

Атрымаць выдатна па хіміі.

|| наз. выда́тнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танкля́вы, ‑ая, ‑ае.

Не зусім тонкі, танкаваты. З другога боку высокая танклявая елка праціскае скрозь дубовыя галіны свае зялёныя калючыя лапы. Колас. [Вася] выбраўся на дарогу і непадалёк убачыў знаёмую танклявую постаць Валі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)