вы́рай, ‑ю, м.

1. Цёплы край, куды вылятаюць на зіму пералётныя птушкі. Той год птушкі доўга не адляталі ў вырай: стаяла цёплая, пагодлівая восень. Грамовіч.

2. Чарада пералётных птушак. Высока ў небе, працяжна курлыкаючы, ляцеў жураўліны вырай. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цані́цца несов.

1. в разн. знач. цени́ться;

гэ́ты матэрыя́л до́рага цэ́ніццаэ́тот материа́л до́рого це́нится;

та́ленты высо́ка цэ́няцца — тала́нты высоко́ це́нятся;

2. страд. цени́ться; см. цані́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ганарлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Перакананы ў сваёй вартасці, годнасці; горды. А я ганарлівы, што ў палкіх гадах Імкненні свае не запэцкаў. Лявонны. [Галіна], ганарлівая і прыгожая, пазірала на людзей і ішла, высока ўзняўшы сцяг. Галавач.

2. Ганарысты, фанабэрысты. Іван — малады яшчэ хлопец, рослы, статны, з прыгожым тварам. Па натуры .. добры, не ганарлівы, бо з людзьмі размаўляе ахвотна і ветліва. Кулакоўскі. // Які выражае гонар (у 2 знач.), поўны гонару. Ганарлівая ўсмешка. Ганарлівая самаўпэўненасць. □ — Жахліва, жахліва! — паўтараў.. [Вейс] і схіляў галаву. Куды падзелася ганарлівая звычка пазіраць на ўсіх з высока ўзнятай галавой? Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адра́нак, ‑нку, м.

Абл.

1. Ранак. Брыду адранкам ля ракі, збіваючы расу, І самапал на два куркі На выпадак нясу. Броўка.

2. Ранішняя пасьба кароў. Сонца стаяла высока — бралася пад паўдня. Такой парой гоняць дамоў з адранку скаціну. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зу́мканне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зумкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Снуючыся высока ў небе, раняла птушка мяккія, ласкавыя мелодыі, сатканыя са звону срэбраных струн, з булькання лясных ручайкоў, з зумкання пчаліных крылцаў, шолаху красак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развява́цца, ‑аецца; незак.

1. Калыхацца, хвалявацца ад ветру. Настаўніца стаяла высока на возе, гордая, стройная, вочы яе гарэлі, валасы развяваліся. Маўр. На доме, дзе размяшчаўся штаб злучэння, і на многіх будынках развяваліся чырвоныя, сцягі. Шчарбатаў.

2. Зал. да развяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхвалі́ць, ‑хвалю, ‑хваліш, ‑хваліць; зак., каго-што.

Вельмі, не адзін раз пахваліць; высока ацаніць. [Піліп:] — Пойдзем у клуб, пачытаеш, як там цябе ў заводскай насценгазеце расхвалілі. Кулакоўскі. І так расхваліў .. [Іван] сваё царства, што леў адразу згадзіўся ўцякаць з ім. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суліма́ ’сулема, хларыд ртуці’ (Некр. і Байк.), ’дэзынфекцыйны сродак’ (Сержп. Прымхі), сулі́ма ’атрута, нячыстая сіла, нячысцік (у пагражальных выразах і праклёнах)’ (ПСл), параўн. укр., рус. сулема́. Адаптаванае запазычанне, крыніцай якога лічыцца с.-лац. sublimatum ’сулема’ (< лац. sublimareвысока ўздымаць, падносіць, узвышаць’, у пазнейшым спецыяльным значэнні ’выпарваючы цвёрдае цела, атрымаць яго ў ачышчаным крышталічным выглядзе’), параўн. польск. sublimat ’прадукт узгонкі’, ’хларыд ртуці’ — з удакладненнем sublimat gryzący, у якасці непасрэднай крыніцы дапускаюць грэч. σουλιμας < тур. sülimen (Фасмер, 3, 800; ЕСУМ, 5, 471–472).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цана́, -ы́, мн. цэ́ны і (з ліч. 2, 3, 4) цаны́, цэн, ж.

1. Грашовае выражэнне вартасці тавару; плата.

Зніжэнне цэн.

Ц. праезду аўтобусам.

2. звычайна ў форме Т цано́й (-о́ю), чаго. Ужыв. ў знач.: страціўшы што-н., ахвяраваўшы чым-н., перажыўшы што-н.

Перамагчы цаной вялікіх страт.

Любой цаной дасягнуць мэты.

3. перан. Значэнне, роля чаго-н.

Ц. слова.

Адпускная цана — цана, па якой прадаецца прадукцыя.

У цане (разм.) — дорага каштуе; высока цэніцца.

Цаны няма каму-чаму (разм.) — вельмі дарагі, вельмі высокай якасці.

|| прым. цэ́насны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ні́шчыцца, ‑чыцца; незак.

1. Знішчацца, гінуць, прападаць. Пад вечар уся цэнтральная частка горада была ахоплена пажарам. Высока ляцелі іскры, гінула чалавечая праца цэлых пакаленняў, нішчыліся нацыянальныя багацці. Гурскі. Дзе вартавы да шкоднікаў ласкавы, Там нішчыцца дабро дзяржавы. Корбан.

2. Зал. да нішчыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)