выклю́чны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца выключэннем з агульных правіл, са звычайных норм (кніжн.).

Выключныя правы.

2. Асаблівы, незвычайны.

В. выпадак.

3. Які з’яўляецца асаблівасцю толькі дадзенай асобы, калектыву, рэчы.

Выключная заслуга вучонага.

Вырабы выключнай якасці.

|| наз. выклю́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пры́тча кніжн. ’іншасказальнае апавяданне з павучальным вывадам’ (ТСБМ), пры́тча, пры́чта, пры́шта ’байка, апавяданне, быль’, ’непрыемны, нечаканы выпадак; непрыемны збег абставін’ (Нас., Касп., ТС), prýcca ’хвароба, немач’ (Варл.), пры́чча, пры́ча ’тс’ (віл., смарг., Сл. ПЗБ), пры́чча ’нечаканая хвароба; бяда’ (Бяльк.), пры́чта ’прытча, дзіва’ (Ян.), пры́тча ’штукі; свавольства’ (Нас.), ме́рыць пры́чча ’лячыць хваробу (забабонамі)’ (віл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. притча ’апавяданне’ (Альтбаўэр). Укр. при́чта, при́тча ’гісторыя, здарэнне, выпадак’, рус. при́тча ’прытча’, дыял. ’няшчасце, бяда, напасць’; ’раптоўная хвароба, выкліканая чарамі, сурокамі’, при́тчия ’казка, байка, прытча’, ст.-рус. притъча ’няшчасны выпадак’ (XIII ст.), ст.-польск. przytczaвыпадак, здарэнне’, серб.-харв. при̑ча ’апавяданне, прыказка’, славен. príča ’момант, цяперашні час’, ’сведчанне, сведка’, ’прытча, казка, прыказка’, балг. при́тча ’прытча’. Прасл. *pritъčaвыпадак’ ад *pritъknǫti ’прыткнуць’ (Міклашыч, 368; Праабражэнскі, 2, 127; Брукнер, 445; Фасмер, 3, 368; БЕР, 5, 740; Банькоўскі, 2, 953; ЕСУМ, 4, 581–582; ESJSt, 12, 719). Да ткнуць, тыкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здарэ́нне, ‑я, н.

1. Тое, што здарылася; падзея, выпадак (звычайна нечаканыя, непрадугледжаныя). Цікавае здарэнне. Здарэнне ў лесе. □ У жыцці чалавека бывае адзін такі выпадак, адно здарэнне, якое магчыма цягнецца ўсяго некалькі хвілін, але помніш аб ім усё жыццё. Шамякін.

2. Спрыяльны збег акалічнасцей, зручны момант. І калі бацька каго стрэне, Не прапускае ўжо здарэння Спытаць, праведаць аб зямельцы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трагікамі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да трагікамедыі (у 1 знач.). Трагікамічны твор.

2. Сумны і смешны адначасова. Трагікамічны выпадак. Трагікамічная падзея.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кур’ёз ’недарэчны выпадак’ (ТСБМ). Праз рус. мову курьёз ’тс’ з ням. Kuriosum (Шанскі, 2, 8, 458).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спры́чча ‘здарэнне’ (Жд. 1). Не можа разглядацца асобна ад пры́чча ‘хвароба, немач’, гл. пры́тча (< *pritъčaвыпадак’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рамо́нтнік, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца рамонтам ​1. Слесар-рамонтнік. □ [Стрыжак:] — На ўсякі выпадак, ты на каго, хлопча, рыхтуешся — на рамонтніка ці на эксплуатацыйніка? Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карыкату́ра, ‑ы, ж.

1. Малюнак, на якім хто‑н. або што‑н. намаляваны ў скажоным выглядзе для высмейвання. Моладзь тоўпілася перад газетай, жартавала з трапных карыкатур на Івана Гомана, на Радніка, на Гольдзіна. Шамякін. Пад карыкатурай, на якой быў намаляваны дзябёлы хлопец і каля яго малы, худзенькі юнак, стаяў подпіс: «Адгукнуўся на заклік». Арабей. // Пра сатырычны наказ з’яў рэчаіснасці ў іншых відах мастацтва, а таксама аб творах такога характару. Залішняя схільнасць да пераўвелічэння нарадзіла тут гратэск, які часам даходзіць аж да карыкатуры. Кучар.

2. перан. Смешнае, недасканалае падабенства да каго‑, чаго‑н. Можна і трэба даваць партыі тактычныя ўказанні і на выпадак перамогі, і на выпадак паражэння паўстання, і на выпадак склікання сапраўды ўстаноўчага схода рэвалюцыйным шляхам, і на выпадак склікання царом якой-небудзь карыкатуры на народнае прадстаўніцтва. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з’я́ва, -ы, мн. -ы, з’яў, ж.

1. Тое, у чым выяўляецца сутнасць, а таксама наогул усякае праяўленне чаго-н.; падзея, выпадак.

Фізічная з.

Прыродныя з’явы.

Новыя з’явы ў грамадскім жыцці.

2. У п’есе: частка акта або дзеі, у якой склад дзеючых асоб не мяняецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Тое, што і пазяхаць.

З. увесь вечар.

2. Быць няўважлівым, неабачлівым; упускаць зручны выпадак.

З. фігуру за фігурай.

|| зак. празява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

|| аднакр. зяўну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; зяўнём, зеўняце́, зяўну́ць; -ні́.

|| наз. зява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)