фотаплёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

У фатаграфіі — цэлулоідная празрыстая плёнка ў выглядзе стужкі, накрытая святлоадчувальным слоем, на якім адбіваецца вобраз каго‑, чаго‑н. У поўнай цемры даследчык сфатаграфаваў галінку папараці на фотаплёнку. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ап’яні́ць, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Прывесці да стану ап’янення; напаіць. Пах багуну ап’яніў чалавека.

2. перан. Прывесці да стану захаплення, узбуджанасці, экстазу. Слава ап’яніла яго. □ Застаецца ў памяці вобраз калгаснага брыгадзіра — рамантыка, якога расчуліла, ап’яніла вясна. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцягано́сны, ‑ая, ‑ае.

Які ўзнагароджаны сцягам. Сцяганосны калгас. // Упрыгожаны сцягам (сцягамі). Яе [Масквы] мне вобраз мроіўся не звонам старых званіц і не Крамля каронай, — са школьных дзён у памяці маёй яна ўжылася Прэсняю Чырвонай і сцяганоснай майскаю ракой. Русецкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Панагі́я ’нагрудны знак праваслаўных епіскапаў у выглядзе невялікай упрыгожанай іконы на ланцужку’ (ТСБМ). Рус. панаги́явобраз божай мацеры, які носяць архіерэі на грудзях; прасфора ў гонар Багародзіцы’, ст.-рус., ц.-слав. панагия ’тс’, ст.-рус. понагия ’тс’. З грэч. Παναγία ’прасвятая (эпітэт Багародзіцы)’ (гл. Фасмер, 3, 196; Праабражэнскі, 2, 11).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сі́мвал, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што служыць умоўным знакам якога-н. паняцця, з’явы, ідэі; мастацкі вобраз, які перадае якую-н. думку, перажыванне.

Жалейка — с. беларускай паэзіі.

Голуб — с. міру.

2. Прынятае ў навуцы ўмоўнае абазначэнне якой-н. адзінкі, велічыні.

Сімвалы хімічных элементаў.

Сімвал веры — кароткі выклад асноўных догматаў хрысціянскай рэлігіі.

|| прым. сімвалі́чны, -ая, -ае і сі́мвальны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Сімвалічнае адлюстраванне.

Сімвальная інфармацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́клі, ‑яў; адз. букля, ‑і, ж.

Уст. Завітыя кольцамі пасмы валасоў. Запамінаецца.. вобраз «прафесаршы», старой паважнай жанчыны ў пенснэ, са старанна падкручанымі сівымі буклямі. Шкраба. Фройляйн з рыжымі буклямі ўзяла.. вялізную, тоўстую кнігу, разгарнула яе, павадзіла пальчыкамі па старонцы... Брыль.

[Фр. boucles.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

машта́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да маштабу (у 1 знач.). Маштабная лінейка.

2. перан. Вялікага размаху, ахопу, значэння. Маштабныя планы. Маштабнае мысленне. □ Вядома, і сатырычны вобраз павінен быць маштабным, а не легкаважным ці проста па-фельетоннаму дасціпным. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераламле́нне, ‑я, н.

1. У фізіцы — адхіленне, змяненне напрамку (радыёхваль, светлавых, гукавых і інш. хваль) пры пераходзе з аднаго асяроддзя ў другое. Пераламленне святла.

2. Вытлумачэнне якой‑н. з’явы, заснаванае на пэўным яе разуменні. Платонаў.. ствараў вобраз у пераламленні часу. Сабалеўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адця́гнены

1. отта́щенный, оття́нутый; см. адцягну́ць 1;

2. филос. отвлечённый, абстра́ктный;

~нае паня́цце — отвлечённое (абстра́ктное) поня́тие;

а. лікмат. отвлечённое число́;

а. во́браз — отвлечённый о́браз

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хаду́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць хадульнага. Любая рэгламентацыя і схема робяць вобраз мёртвым, прыводзяць да скажэння жыццёвай праўды, да фальшывай рыторыкі, хадульнасці, дыдактычнай павучальнасці. Дзюбайла. Пры ўсёй хадульнасці і рытарычнасці некаторых вершаў, кніжка.. [А. Александровіча «Па беларускім бруку»] сведчыла, што ў беларускую паэзію прыйшоў арыгінальны і самабытны паэт. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)