кары́ць 1, кару, корыш, корыць; незак., каго.
Разм. Папракаць каго‑н., сварыцца на каго‑н. Кажа ціха гаспадыня: — Што карыць яго дарма? Ад дабра свой дом не кіне, Добра ведаю сама. Колас. І [Борка] двойку атрымаў таксама. А ўвечары ізноў карыла мама. Корбан.
кары́ць 2, кару, корыш, корыць; незак., што.
Абчышчаць дрэва ад кары; акорваць. Карыць бярвенне. Карыць пні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́гаварыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
1. што. Вымавіць, сказаць. Слова не дае выгаварыць. □ — Казічак, сыночак... — паўтарае адно маці — і больш ні слова не можа выгаварыць. Васілевіч.
2. што. Разм. Дамагчыся абяцання чаго‑н. Выгаварыць тыдзень адтэрміноўкі. □ Бярвенне — толькі прычэпка, галоўнае — дзяляначку новую выгаварыць. Лобан.
3. каму. Разм. Прабраць. — Пасаромеліся б. Са старым чалавекам гаворыце, — выгаварыла дзяўчатам Аўдоля Пракопіха. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нака́тыватьI несов. (к наката́ть)
1. нако́чваць;
нака́тывать брёвна нако́чваць бярве́нне;
2. (наготавливать, катая) нака́чваць;
3. (дорогу) нае́зджваць; аб’язджа́ць; (утрамбовывать) утрамбо́ўваць;
4. типогр. нака́тваць;
нака́тывать набо́р нака́тваць набо́р;
5. (навёртывать, наматывать, катаясь) разг. накру́чваць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
таска́ть несов.
1. в разн. знач. цяга́ць; (волочить) валачы́;
таска́ть брёвна цяга́ць бярве́нне (бярвёны);
таска́ть за́ уши цяга́ць за ву́шы;
он е́ле но́ги таска́ет ён ледзь но́гі цяга́е (валачэ́);
2. (воровать) разг. цяга́ць, кра́сці;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ві́ца ’прывязь з дубцоў, пры дапамозе якой звязваецца бярвенне з пакладзенымі на іх жэрдкамі’ (З нар. сл.). Рус. ви́ца ’дубец, галузка; скрутак дубцоў для звязвання чаго-небудзь’, польск. wić ’дубец, галузка’, серб.-харв. ви̏цкаст ’стройны, гібкі’, славен. vjȋǎ ’дубцы івы, якімі ўмацоўваецца саламяная страха’, балг. ви́ца ’гнуткі дубец’, макед. вица ’тс’. Да віць (Міклашыч, 390; Праабражэнскі, 1, 86; Фасмер, 1, 324; БЕР, 156). Літ. vycas, лат. vica ’івавая галузка’, эст. vits ’дубец’ запазычаны з слав. (Фрэнкель, 1237).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пасця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Сцягнуць усё, многае або ўсіх, многіх. К вясне .. паразбіралі хаты і пасцягвалі бярвенне к дарозе. Чорны. — Узяў ён на рукі тое дзіця мёртвае і не бачыць, куды ісці... Ідзе і на дамы, на слупы натыкаецца, бы ўсё адно сляпы... Мы аж пілоткі з галоў пасцягвалі... Сачанка. Гэтым дротам чырвонаармеец пасцягваў дзіркі ў абодвух чаравіках. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змыць сов., в разн. знач. смыть; (удалить стиркой — ещё) состира́ть;
з. пля́мы з суке́нкі — смыть (состира́ть) пя́тна с пла́тья;
вада́ змы́ла бярве́нне — вода́ смы́ла брёвна;
◊ з. га́ньбу — смыть позо́р;
як вадо́й змы́ла — как водо́й смы́ло
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Калоддзе ’калоды, бярвенне’ (БРС, ТСБМ, Нас., Шат.), калодздзя ’тс’ (Сл. паўн.-зах.), калодзье (ТС). Сюды ж зафіксаванае Насовічам колодзико ’невялікія абрубкі дрэва’ і, магчыма, наступная лексема ў Радчанкі, 240: «Тольки буду по снитку ходить, По снитку, по лебеду, По колодью, по выколодью». Слаўскі (2, 259) звяртае ўвагу на магчымасць рэканструкцыі праслав. koldbje на базе польск. kłodzie, чэш. мар. kládi, укр. колоддя, бел. фіксацыі (у Насовіча), славен. kládje. Да гэтых прыкладаў неабходна дадаць і рус. смал., арханг., анеж. і інш. колодье (ёсць і форма колодьё) ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Байстру́к 1 бастру́к ’пазашлюбнае дзіця’ (Бяльк., Нас., Касп., Шат., Маш., Сцяшк. МГ, БРС); байструкі ’кураняты, якіх курыца выседзела тайком’ (Інстр. III). Рус. бастрю́к, бастры́к, бастро́к, байстрю́к, байстры́к, укр. байстрю́к, байстру́к, ба́йстер, бастрю́к. Запазычанне з польск. bajstruk (< с.-в.-ням. bastard < лац. bastardus ’тс’). Фасмер, 1, 139; Рыхардт, Poln., 32; Кюнэ, Poln., 42.
Байстру́к 2 бастру́к ’кароткае бервяно, якое кладзецца ў прасценак паміж вокнамі; кавалак бервяна, якім нарошчваюць бярвенне ў сцяне; адлегласць паміж бэлькамі’ (Шушк.). Метафарычнае ўжыванне слова байстру́к 1. Да семантычнага пераходу параўн. укр. копи́л ’байструк; бэлька, слупок’, рус. байстры́к ’байструк; жардзіна, якой прыціскаюць сена’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пакача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Качаць некаторы час. Пагуляюць [дзеці] у хаце, пры лучыне, а потым ідуць на вуліцу. Вядома, малыя: трэба ж ім і кацёлку пакачаць, і на рэчку збегаць. Якімовіч. [Камандзір:] — Акурат там, я чуў, трэба рабочыя, то і ты трохі разам з іншымі бярвенне пакачай. Сачанка.
2. Разгладзіць, выпрастаць пры дапамозе качалкі ўсё, многае. Пакачаць бялізну.
3. Паваліць на зямлю, перамагчы пры дужанні ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)