бата́т, ‑у, М ‑аце, м.
Расліна сямейства павоевых, клубні якой багатыя на крухмал і цукар і выкарыстоўваюцца ў кулінарыі і кансервавай прамысловасці; салодкая бульба.
[Ісп. batata.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́дсыр, прысл.
Абл. Не поўнасцю, не да гатоўнасці (зварыць, падсмажыць). — Цётка Адарка, бульба надсыр, — хітравата глядзіць на маму і ўсміхаецца блакітнавокі Сёма Генкін. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаймо́ры, ‑аў; адз. няма.
Абл. Перамёрзлая бульба, якая праляжала ў зямлі ўсю зіму. А каб выжыць, Мы з братам удвух Усю весну Шайморы збіралі. І была даражэй серабра Тая бульба гнілая на полі. Карызна. Успомнім хоць бы словы Н. Гілевіча пра шайморы — перамёрзлую бульбу з адталага бульбянішча, якая ў першую пасляваенную вясну здавалася малалеткам найлепшым прысмакам (паэма «Сто вузлоў памяці»). Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бульбо́ўнік, ‑у, м., зб.
Тое, што і бульбянік (у 1 знач.). На ўчастках, дзе бульба была выбрана, вучні сёмага класа.. адразу баранавалі, сцягвалі бульбоўнік. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счарві́вець, ‑ее; зак.
Стаць чарвівым. А перабольшваць гною нельга, бо калі перабольшыш, дык бульба счарвівее, а ячмень ці яшчэ якая збажына пабуяе і вылежа. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прада́жны в разн. знач. прода́жный;
~ная цана́ — прода́жная цена́;
~ная бу́льба — прода́жный карто́фель;
~ная душа́ — прода́жная душа́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ *Пасолянка, бяроз. посблянка ’цэлая вараная бульба’ (Сл. Брэс.). Да пасаліць < соль (гл.). На Палессі існуюць і іншыя роднасныя назвы: солонцы, солонікі, салёнкі ’абрэзаная ад лушпіння бульба, якую, варыўшы, соляць’ у адрозненне ад бульбы ў мундзірах, якую не соляць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кардо́хля ’бульба’ (Бяльк., Мат. Маг.), да каргохля (< картофка < польск. kartofla).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Карто́шка ’бульба’ з дэмінутыўным складаным суфіксам юшка. Гл. картопель, картопля.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
смако́тны, ‑ая, ‑ае.
Абл. Смачны. На стале, у густым воблаку пары — белая, сопкая бульба. Яна разварылася так, што, здаецца, вось-вось рассыплецца на смакотныя кавалкі. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)