Надобрыцу ’на правы бок’ (смарг., Шатал.; ашм., Сцяшк. Сл.). З на (прыназоўнік) і до́брыца (назоўнік у він. скл. адз. л.), апошні хутчэй за ўсё — вынік семантычнай кандэнсацыі атрыбутыўнага спалучэння тыпу добры бок ’правы бок’, рус. ’лицо’ ў адрозненне ад ліхі бок ’левы бок’, рус. ’изнанка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ва́лкі, -ая, -ае (разм.).

1. Які добра і хутка ўвальваецца.

Валкае сукно.

2. Пра паходку: хісткі, з перавальваннем з боку на бок.

|| наз. ва́лкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

франта́льны, -ая, -ае.

1. Накіраваны ў бок фронту; лабавы.

Франтальная атака.

Ф. ўдар.

2. перан. Такі, які распаўсюджваецца на ўсіх, адбываецца адначасова; агульны.

Франтальная праверка дакументаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перако́чваць несов. перека́тывать; (с боку на бок — ещё) перева́ливать; см. перакаці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́бак ’набок’ (Байк. і Некр.), ’у бок’ (Нас.), на́‑бак: набак шапачки не носишь? (дзісн., Дзмітр.). З на + бок, гл. бок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зачаса́ць¹, -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чэ́шам, -чэ́шаце, -чэ́шуць; -чашы́; -часа́ны; зак., што.

Прычэсваючы, прыгладзіць (валасы) у адным напрамку.

З. валасы на правы бок.

|| незак. зачэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

факти́ческий факты́чны;

факти́ческое доказа́тельство факты́чны до́каз;

факти́ческая сторона́ де́ла факты́чны бок спра́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тенево́й в разн. знач. ценявы́;

тенева́я сторона́ зда́ния ценявы́ бок буды́нка;

тенева́я кра́ска ценява́я фа́рба;

тенева́я сторона́ ценявы́ бок;

тенево́й кабине́т ценявы́ кабіне́т;

тенева́я эконо́мика ценява́я экано́міка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крэн, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Нахіл набок (судна, самалёта).

Даць к.

2. перан. Змяненне напрамку дзейнасці, паварот да іншых задач.

К. у бок павышэння якасці прадукцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здра́да, -ы, М -дзе, мн. -ы, здрад, ж.

1. Здрадніцтва інтарэсам радзімы, пераход на бок ворага.

З. радзіме.

2. Парушэнне вернасці каму-, чаму-н.

З. сябру.

З. ідэалам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)