ацянёны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ацяніць.

2. у знач. прым. Цяністы. Ацянёны бераг ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стацяко́л ‘круты, стромкі бераг’ (Сцяшк.). Ад стоці (гл.) з суф. ‑ак і ‑ол.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

противополо́жный в разн. знач. супрацьле́глы, проціле́глы;

противополо́жный бе́рег супрацьле́глы (проціле́глы) бе́раг;

противополо́жное мне́ние супрацьле́глая (проціле́глая) ду́мка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брыз, ‑у, м.

Слабы вецер, які дзьме днём з мора на бераг, а ноччу — з берага на мора.

[Фр. brise.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правабярэ́жжа, ‑а, н.

Правы бераг ракі. Баі на правабярэжжы Дняпра з кожным днём станавіліся ўсё больш моцнымі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ізмы́лішча ’абрывісты бераг, падмыты вадой’ (Касп.); параўн. рус. дыял. измывной (песок) ’вымыўны, які вымываецца вадой’, измывчивая (волна) ’падмываючая бераг, вымываючая пласты’ (Даль). Утворана ад дзеяслова змыць (і‑ мае пратэтычны характар) пры дапамозе суф. ‑лішч‑а, як мачылішча, мачулішча ’месца, дзе мочаць лён’, мучылішча ’катавальня’. Сцяцко, Афікс. наз., 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адхо́нны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і адхоністы. Разложыстыя круглаверхія вербы, узняўшы над вадою карэнне, абступаюць адхонны пясчаны бераг. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напераво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-чаго.

Перавезці вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Наперавозіць людзей на другі бераг ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паплёскваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Плёскаць злёгку або час ад часу. Было ціха. Толькі паплёсквала аб бераг Свіслач. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

1. Коцячыся, наткнуцца, ускаціцца на каго-, што-н.

Бочка накацілася на нагу.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Коцячыся, набегчы, пакрыць сабою.

Хваля накацілася на бераг.

3. перан. Нечакана ўзнікнуўшы, ахапіць.

Бяда раптоўна накацілася на вёску.

|| незак. нако́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)