избы́ток м.

1. (излишек) лі́шак, -шку м.; разг. лі́шніца, -цы ж.; (излишество) празме́рнасць, -ці ж.;

избы́ток хле́ба лі́шак хле́ба;

с избы́тком з лі́шкам;

2. (обилие) бага́цце, -цця ср.; (достаток) даста́так, -тку м.; (полнота чего-л.) паўната́, -ты́ ж.;

быть в избы́тке бага́та;

хлеб у нас в избы́тке хле́ба ў нас бага́та;

жить в избы́тке жыць у даста́тку;

от избы́тка чувств ад паўнаты́ (празме́рнасці) пачу́ццяў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пла́ўваць1 ’здрыгацца, дрыжаць (аб сале ў свінні)’ (ганц., Сл. ПЗБ), Відаць, балтызм, параўн. літ. pleventi ’дрыжаць, мірта пець’.

Пла́ўваць2 ’плаваць’ (Сцяшк. Сл.). Да плаваць, якое з плыць. плысці (гл.). Суфікс ‑ва‑, далучаны да асновы /αν- (*pla‑vati < *p!ovati + *plaviti)9 надае дзеяслову працяглае, неабмежаванае значэнне. Прычынай такой мены асновы была ’незвычайнасць” дзеяслова плыць < прасл. *pinti, plovp < і.-е. *pleu‑te[, pleii‑ö (параўн. таксама рус. перм. плсшться ’плыць’: ст.-чэш. plvéti, ρίνα ’тс’, бел. аплавяцца ’ў дастатку, багата’) альбо ўплыў літ. plauti ’мыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шатры́сты, ‑ая, ‑ае.

Такі, як шацёр; з вялікай разгалістай кронай (пра дрэва). Замест вежы аказалася шатрыстая елка, а рэшта складалася з купкі дрэваў і ўзгорка, якія стаялі на далёкай адлегласці адны ад другіх. Колас. Пад’язджаючы да самага Мінска, юнакі заўважылі, што ў прысадах багата дрэў грэцкага арэха, які ім добра знаёмы па малюнках. Спыніліся і тут, палюбаваліся ягонымі выразнымі лістамі, гронкамі буйных арэхаў, зерабнымі, шатрыстымі крокамі. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аплаві́тнабагата’, у выразе сытна і аплавітна (КТС). Польск. obfity < ст.-польск. opłwity ’багаты, шчодры’. Параўн. серб.-харв. о̀плавити ’заліць, затапіць, навадніць’. Пэўна, ад значэння такога тыпу — *оплавитный ’такі, што залівае, навадняе, робіць, што ўсяго ў дастатку’. Параўн. укр. опливати ’мець у дастатку’. Цікава, што ў старабеларускай і стараўкраінскай мовах ужывалася запазычанае з старапольскай ужо трансфармаванае обфитый, обфитость, обфитовать (Бярында, 147). Для тлумачэння семантыкі трэба ўлічваць яшчэ рус. дыял. оплавить сноп ’абмалаціць’, тое ж, што і обить сноп (Даль), ад чаго обилие ’багацце’ пры чэш. obilí ’збожжа’. Для этымалогіі польскага слова гл. Брукнер, 370.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шыро́кі, -ая, -ае.

1. Вялікі ў папярочніку.

Шырокая вуліца.

Шырока (прысл.) раскрыць вочы (таксама перан.: здзівіцца).

2. Пра адзенне: прасторны.

Куртка шырокая ў плячах.

3. Які займае сабой вялікую прастору, мае вялікую працягласць.

Шырокія стэпы.

Наступаць шырокім фронтам.

4. Размашысты, свабодны.

Ш. крок.

Ш. жэст (перан.: пра высакародны ўчынак са знешняга боку).

5. перан. Вялікі па колькасці, ступені, ахопу, размаху і пад., масавы.

Шырокая сетка школ.

Шырокія паўнамоцтвы.

Тавары шырокага ўжытку.

6. перан. Вялікі, неабмежаваны, разнастайны на выбар.

Шырокая начытанасць.

Шырокая праграма навуковых даследаванняў.

У шырокім сэнсе слова (у самым агульным разуменні).

7. перан. Не абмежаваны ў праяўленні, выяўленні чаго-н., з размахам.

Жыць на шырокую нагубагата, раскошна.

Шырокая натура — пра шчодрага, адкрытага, таварыскага чалавека.

|| наз. шырыня́, -і, ж. (да 3—7 знач.) і шыро́касць, -і, ж. (да 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гламазда́ ’расцяпа’ (БРС), ’нехлямяжы’ (Касп.), ’бесталковы чалавек’, ’бесталкоўшчына’ (Нас.), ’няўмека’ (Сцяшк. МГ), глымызда́ ’гламазда, няварты чалавек, лішні ў хаце’ (Бяльк.). Вельмі цёмнае слова. Няма дакладных адпаведнасцей ні ў рус., ні ва ўкр. мовах. Можна, аднак, параўнаць з серб.-харв. glamàzati ’гаварыць багата і не да ладу; абдурваць’, чэш. hlomoziti ’шумець, крычаць’ (гэтыя словы Слаўскі, 1, 281, лічыць гукапераймальнымі і роднаснымі польск. glamać). Вытворныя: гламаздзе́нь ’бесталковы мужчына’ (Нас.), гламаздзі́ць ’набіваць галаву, забіваць бакі; навальваць адно на другое’ (Нас.). Параўн. яшчэ гламава́ты. Падрабязны агляд слав. матэрыялу (у тым ліку і ўласныя імёны тыпу ст.-рус. Гломазда) і спробу этымалогіі дае Трубачоў, Эт. сл., 6, 137–138.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свалата́, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.

1. зб. Разм. груб. Тое, што і сволач (у 2 знач.). Уся свалата, усе трутні свету, пра якіх некалі гаварыў яму [Арлоўскаму] бальшавік Анісімаў, лезлі са скуры, каб зноў аднавіць стары лад. Паслядовіч. Так, добрых людзей багата, але свалаты таксама хапае. Навуменка.

2. Тое, што і сволач (у 1 знач.). — За кадзетаў, свалата, цягне! Няма чаго слухаць. — Кандрат павярнуўся, каб ісці. Лобан. [Рабочы:] Іш, свалата! Каб прыкруціў Цябе да рэйкі галавой цяпер... Клімковіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыту́нь, ‑ю, м.

1. Травяністая расліна сямейства паслёнавых, лісце якой багата нікацінам. Садзіць тытунь. □ Аднойчы бацька пасынкаваў тытунь. Адломленыя парасткі і лісце ён паклаў на печы сушыць. Навуменка.

2. Высушанае і дробна нарэзанае лісце і сцёблы гэтай расліны, якія ідуць на курэнне. Уважліва, усё з той жа бацькоўскай усмешкай слухаючы Васю, Леанід Ільіч набіў тытунём сваю люлечку з доўгім роўным цыбуком і запыхкаў дымам. Краўчанка. Бацька выйшаў за Антонам на вуліцу, аддаў яму на памяць тытунь з капшуком. Мыслівец.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́сціся, звядуся, звядзешся, звядзецца; звядзёмся, зведзяцеся; зак.

1. Перастаць існаваць; знікнуць. Раней тут коз было багата... Ды тая плойма ўся звялася, Так перадохла яна марна. Колас.

2. Страціць сілы, пахудзець. Звёўся чалавек. Не толькі якой працы, і пашпарта яму не давалі, цураліся яго, дурным празвалі. Гарэцкі.

3. да чаго. Абмежавацца, скараціцца; выразіцца ў чым‑н. нязначным, малым і пад. Звялася работа следчага, па сутнасці, да выканання чыста фармальных працэдур — збору прадугледжаных судаводствам дакументаў. Мехаў.

•••

Звесціся на нішто — страціць усякі сэнс, значэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маза́іка, ‑і, ДМ ‑заіцы, ж.

1. Узор або малюнак з рознакаляровых кавалачкаў шкла, дрэва, мармуру і пад., шчыльна падагнаных адзін да аднаго. Высокія брамы [палаца] багата ўпрыгожаны мазаікай. В. Вольскі. // зб. Кавалачкі мармуру, дрэва, шкла і пад., якімі выкладваюць такія ўзоры. // перан. Пра сумесь разнародных элементаў. Уважлівыя адносіны да кожнага факта дазволілі даследчыку стварыць надзвычай багатую мазаіку культурнага і літаратурнага жыцця. «Полымя».

2. Майстэрства рабіць такія рысункі, узоры. Майстар мазаікі.

3. Вірусная хвароба раслін, якая характарызуецца з’яўленнем стракатых плям на лістах, пладах.

[Фр. mosáïque.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)