грузаві́к, ‑а, м.

Разм. Грузавы аўтамабіль. Удзень і ўночы стэпам пылілі грузавікі, везлі на элеватар у мяхах і проста ў кузавах золата — у поце запрацаваны хлеб. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таксо́ўка ’легкавы аўтамабіль’ (Скарбы, Сцяц. Сл., Сцяшк.), таксо́ўка, таксу́вка ’тс’ (Сл. ПЗБ), таксу́фка ’тс’ (Сцяшк.). З польск. taksówka ’таксі’ з пераасэнсаваннем на заходнебеларускай глебе ’найбольш распаўсюджаны від транспарту для пасажыраў’ (гл. таксі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

э́мка, ‑і, ДМ эмцы; Р мн. эмак; ж.

Разм. Легкавы аўтамабіль маркі «М» (эм). У ліпені 1944 года па вуліцах вёскі Іржышча прапыліла чорная бліскучая эмка. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бела́з (Белору́сский автомоби́льный заво́д, автомоби́ль э́того заво́да) БелА́З, род. БелА́За м. (Белару́скі аўтамабі́льны заво́д, аўтамабі́ль гэ́тага заво́да).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. гл. гнаць.

2. звычайна мн. (го́нкі, -нак). Спаборніцтва ў хуткасці (на аўтамабілях, лыжах і пад.).

Аўтамабільныя гонкі.

Лыжная г.

Гонка ўзбраення — палітычнае супрацьстаянне некалькіх дзяржаў за перавагу ў галіне ўзбраення.

|| прым. го́начны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Г. аўтамабіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амфі́бія, -і, мн. -і, -бій, ж.

1. Земнаводная жывёліна, лічынкі якой дыхаюць жабрамі, а дарослыя асобіны — лёгкімі.

Трытоны — гэта амфібіі.

2. Земнаводная расліна.

3. Самалёт для ўзлёту і пасадкі на вадзе і на сушы, а таксама танк, аўтамабіль для руху па сушы і па вадзе.

|| прым. амфі́бійны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

Спец.

1. Накрыць (пакрываць) якую‑н. частку самалёта, аўтамабіля і пад. капотам ​1 (у 2 знач.).

2. Перакуліцца (перакульвацца) цераз насавую частку пры аварыі (пра самалёт, аўтамабіль).

[Ад фр. capoter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

майстрава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

1. Разм. Прыстройвацца, прыладжвацца. Хлопчык прайшоў з цацкамі ў сталовую, там ён завёў аўтамабіль і пусціў, а потым стаў майстравацца, каб сесці на каня. Гурскі.

2. Зал. да майстраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́ні.

1. нескл., н. Спадніца, сукенка, паліто і пад. мінімальнай даўжыні.

Мода на м. прайшла.

Насіць м.

2. прым., нязм. Максімальна кароткі (пра спадніцу, сукенку, паліто) ці вельмі маленькі.

М.-паліто.

М.-аўтамабіль.

М.-радыёпрыёмнік.

Міні-футбол — камандная гульня, падобная на футбол, але з меншай колькасцю ўдзельнікаў на невялікіх закрытых пляцоўках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пі — пра падачу машынай гуку (мсцісл., Нар. лекс.), пібіп!аўтамабіль дае сігнал (полац., Нар. лекс.). Новыя гукапераймальныя словы. На паўднёваславянскай тэрыторыі выклічнік pi, pi‑ звязаны з падзываннем свойскай птушкі, гукаперайманнем птушыных галасоў і ўваходзіць у назвы некаторых птушак (гл. Скок, 2, 659; Бязлай, 3, 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)