бле́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бледнага. Нездаровая бледнасць залівала ўвесь твар. Хведаровіч. [Слабасць канфлікту] звычайна цягне за сабой.. схематызм і бледнасць у паказе дзеючых асоб. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запра́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Сапраўдны, з усімі якасцямі, уласцівымі пэўнай катэгорыі асоб, прадметаў. [Жданкевіч] прышпорыў каня і пад’ехаў да палісадніка, як запраўскі кавалерыст. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́га¹, -і, ДМ лізе, мн. -і, ліг, ж.

1. Саюз, аб’яднанне асоб, арганізацый, дзяржаў.

Ліга Нацый (міжнародная арганізацыя ў 1919—1946 гг.).

2. У спорце: група каманд, прыкладна роўных па майстэрстве, якія спаборнічаюць паміж сабой.

Каманда вышэйшай лігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рагаві́ла (рагави́ло) ’рагаты’ (чэрв., Мат.). Назоўнік з суф. ‑ла (‑ло), што называе імёны асоб “с некоторым презрительным оттенком” (Карскі 2–3, 25).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спла́віць¹, спла́ўлю, спла́віш, спла́віць; спла́ўлены; зак., што.

1. Злучыць шляхам плаўлення.

2. перан. Аб’яднаць у непадзельнае цэлае.

Пісьменнік спрабуе с. рысы розных асоб у адзіным вобразе.

|| незак. сплаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. спла́ўка, -і, ДМ спла́ўцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распаўсю́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак.

1. Ахапіць сабой большае кола з’яў, асоб або прадметаў, большую тэрыторыю; пашырыцца.

Новыя тэхналогіі хутка распаўсюджваюцца ў розных сферах вытворчасці.

2. Стаць вядомым многім.

Чуткі распаўсюдзіліся па горадзе.

|| незак. распаўсю́джвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Падле́глы ’які адносіцца да ліку асоб, аб’ектаў, з’яў, на якія распаўсюджваецца што-н. абавязковае, прымусовае; падуладны, падначалены’ (ТСБМ, Нас., Яруш.). З польск. podległy ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праскры́пцыя, ‑і, ж.

Гіст. У Старажытным Рыме — публічнае асуджэнне палітычных праціўнікаў з абвяшчэннем іх па-за законам, а таксама спісы асоб, абвешчаных па-за законам.

[Лац. proscriptio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дуэ́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Паядынак дзвюх асоб пры секунданце з выкарыстаннем зброі як спосаб адстойвання годнасці і асабістага гонару.

Выклікаць на д.

Забіты на дуэлі.

2. перан. Барацьба, спаборніцтва двух бакоў.

Шахматная д.

Артылерыйская д. (перастрэлка).

|| прым. дуэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыём, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. прыняць.

2. Асобнае дзеянне, рух.

Напісаць артыкул у два прыёмы.

3. Спосаб у ажыццяўленні чаго-н.

Мастацкі п.

4. Збор запрошаных асоб (звычайна афіцыйных) у гонар каго-, чаго-н.

П. у пасольстве.

Наладзіць п. карэспандэнтаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)