лажы́ць, лажу, ложыш, ложыць; незак., каго-што.

Разм. Тое, што і класці (у 1, 2, 8 і 9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралячы́ць, ‑лячу, ‑лечыш, ‑лечыць; зак.

1. што. Затраціць на лячэнне. Пралячыць усе грошы.

2. каго-што. Лячыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разду́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Тое, што і раздзьмуцца. Твар .. [Гаецкай], што хвіліну назад палаў, пабялеў, ноздры непрыгожа раздуліся. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Разгайдаць, расхістаць што‑н.; махаючы, прыдаць сілу, хуткасць руху чаму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхвата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і расхапаць. Чакаць зноў жа не выпадае: могуць усё [панскае дабро] расхватаць. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрмінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.

Назваць (называць) што‑н. якім‑н. тэрмінам. Тэрмінаваць новыя навуковыя паняцці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускудла́чыць, ‑лачу, ‑лачыш, ‑лачыць; зак., каго-што.

Тое, што і ускудлаціць. Сустрэчны вецер ускудлачыў валасы, адкінуў назад касу. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

учарці́ць, учарчу, учэрціш, учэрціць; зак., што.

Начарціць унутры чаго‑н.; дабавіць што‑н. у чарцёж. Учарціць квадрат у прамавугольнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што.

Папярэдне разважваць, раскладваць і ўпакоўваць што‑н. у пэўных дозах, колькасцях. Фасаваць цукар.

[Польск. fasować ад ням. fassen — разважваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загле́дзець, ‑гледжу, ‑гледзіш, ‑гледзіць; зак., каго-што і са злучн. «што».

Разм. Угледзець, убачыць. Гаспадыня Петрусёвай кватэры загледзела іх [Рыгора і Рыму] з акна. Гартны. Арон з Ігнасём загледзелі, што, Цімох пазірае спадылба на новых гасцей. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)