адыхо́дзіны, ‑дзін; адз. няма.

У выразе: на адыходзіны — тое, што і на адыход (гл. адыход).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кля́кса, ‑ы, ж.

Чарнільная пляма. Ручка ўпала на паперу, пасадзіўшы на ёй добрую кляксу. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́ступ, ‑а, м.

Абл. Рыдлёўка, лапата. На .. цагельні заступам гліну капаюць, на тачках возяць. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашвартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Замацаваць у гавані на якарах або на прывязі (судна).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

менавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да мены. // Заснаваны на абмене, на мене. Менавы гандаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карана́цыя, ‑і, ж.

Урачыстая цырымонія ўскладання кароны на манарха, які ўступае на прастол. Каранацыя цара.

[Лац. coronatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаклёпнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Узвесці паклёп на каго‑н., нагаварыць, нахлусіць. Напаклёпнічаць на чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неціка́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць нецікавага. У .. [пісьме] Коўшык скардзілася на нецікавасць жыцця, на вячэрнюю сумоту... Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пласціністадзю́быя, ‑ых.

Атрад вадаплаўных птушак з пласцінкамі на баках дзюбы і плавальнымі перапонкамі на лапах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пруне́ль, ‑і, ж.

Тонкая моцная тканіна, якая ідзе на верх для абутку, на абіўку мэблі.

[Фр. prunelle.]