Евор ’дзіцячая гульня (дзеці ходзяць парамі)’ (ТС). Па паходжанню звязана з явар (гуляць у явар) (НС). Гэта таксама гульня хлопчыкаў і дзяўчынак парамі, падобная да гульні ў гарэлкі. Ці існуе сувязь явар з назвай дрэва? (гл. Цыхун, НС, с. 268). Тэрыторыя, на якой распаўсюджана гульня ў явар (гл.), — заходнебеларуская.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Засётак ’загародка (па абодва бакі ёўні)’ (Мат. Гом.). Слова, відаць, звязана з асець (гл.); ё (як і ў асётны, Нас.) можа быць другасным. Мяркулава (Этимология, 1980, 87–89) звязвае з рус. пячорск. осетоваться ’пасяліцца’ (тады, магчыма, і з посетить) і адабрае супастаўленне асець з лат. sēta ’агароджа, сялянскі двор’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парале́ль ’паралельная лінія; умоўная лінія, праведзеная па зямной паверхі паралельна экватару, усе пункты якой маюць аднолькавую геаграфічную шырыню’ (ТСБМ). З рус. паралле́ль, якое з франц. parallèle або ням. Parallel. Крыніца слова — лац. parallēlus ад грэч. παράλληλος ’лінія, якая ідзе ўздоўж другой’ (Клюге-Гётце, 432 і наст.; Фасмер, 3, 204).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парэ́знік ’двухгадовая або шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых, якая расце на ўзгорках у стэпах і між кустоў у камяністых месцах’ (ТСБМ), ’парэзнік, Lilanotis L.’ (Кіс.). Дэрыват ад парэзаць па знешняму выгляду лісцяў. Рус. порізник і ўкр. порізник — гэта расліны сямейства Рlantago, з іншай семантычнай матывацыяй (ужываюцца пры парэзах).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плёск, плёскат ’пляск, шум вады’ (ТСБМ), плёскыньня ’плёскат’ (Юрч. Вытв.). Ад плёскаць ’пляскаць рукою або чым-небудзь плоскім па вадзе’ (Нас.), плёскыць ’тс’ (Бяльк.), плёскацца ’плюхацца’ (Нас., Стан., ТСБМ, Др.-Падб., Сл. ПЗБ), гл. пле́скаць (гл.). Сюды ж тураў. плёстацца ’плёскацца’ (ТС) з неарганічнай заменай к на т.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́ваз ’воз’ (Федар. 6). Ст.-бел. повозь ’павозка’ (1645), ’павіннасць па перавозцы грузаў’ (1495). Укр. повіз ’павозка; экіпаж’, ст.-укр. повозь ’павіннасць дастаўляць даніну ў двор феадала’, чэш., славац. ρονοζ ’павозка’, польск. powóz ’тс’, ’павіннасць дастаўляць падводы ў панскі ці каралеўскі двор’. Ад *po- і *voziti > вазіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́стары ’пажылы чалавек, стараваты’ (Сл. Брэс.; ТС), н.-луж. póstary ’стараваты’, серб. постар ’даволі стары’, параўн. балг. ηό‑стар ’старэйшы’, макед. постар ’тс’. Прыстаўка па‑ (< *po‑, гл.) нясе семантыку меншай ступені праяўлення якасці, абазначанай утваральным словам (Сцяцко, Афікс. наз., 241), параўн. по‑высокі ’высакаваты’ (Нас.). Да стары (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́чась ’кароста’ (Касп.). Утворана ад дзеяслова часаць з дапамогай прыстаўкі па‑ (*ро). У большасці і.-е. моваў гэта універсальная семантычная мадэль для ўтварэння назваў скурных хваробаў: лац. scabō ’чашу, скрабу’ > scabies ’часотка, парша’, лат. kasil ’часаць’ > kass ’часотка’, ням. kratzen ’часаць’ > Krätze ’часотка’ (Мяркулава, Этимология–1970, 165–186).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пра́да ’мяшэй зялёны, Setaria viridis (L.) P. B.’ (маг., Кіс.). Рус. пряда ’від проса’, укр. пряда ’расліна Setaria viridis’. Паводле Фасмера (3, 393, з літ-рай), ад праду, прасці. Расліна названа так па падабенству з калаўротам (рус. пряяка). Іншыя версіі лічаць сумнеўнымі ў фанетычных адносінах. Параўн. прану ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прафа́н ’недасведчаны ў якой-небудзь галіне чалавек’ (ТСБМ). Крыніца слова ў лац. profānus ’неазнаёмлены; непасвячоны; які знаходзіцца па-за святыняй’, якое ад pro‑ ’перад’ і fānum ’асвечанае месца, храм’. У сучасных мовах з франц. profane ’асоба, якая не належыць да клану артыстаў’, распаўсюджана ў артыстычным жаргоне (Банькоўскі, 2, 779).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)