наня́ць, найму́, но́ймеш, но́йме; но́ймем, но́ймеце, но́ймуць; наня́ў, -няла́, -ло́, -лі; наня́ты; зак., каго-што.

Прыняць на работу або ўзяць у часовае карыстанне за плату.

Н. рабочых.

Н. кватэру.

|| незак. найма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. наём, на́йму і найм, на́йму, м. Працаваць па найме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насадзі́ць¹, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны; зак.

1. чаго і што. Зрабіць пасадку (дрэў, раслін) у нейкай колькасці.

Н. парэчак.

Н. парк.

2. каго (што). Змясціць куды-н. у якой-н. колькасці (разм.).

Н. поўную машыну людзей.

|| незак. наса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. насаджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падвалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак.

1. што і чаго. Падсыпаць вялікую колькасць чаго-н.

П. воз пяску пад прызбу.

2. безас., каго-чаго. Прыбавіцца яшчэ, у дадатак да таго, што ёсць (разм.).

Народу падваліла.

За ноч падваліла снегу.

|| незак. падва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падляце́ць, -ячу́, -яці́ш, -яці́ць; -яці́м, -леціце́, -яця́ць; -яці́; зак.

1. Заляцець пад што-н.

Верабей падляцеў пад страху.

2. Наблізіцца, летучы.

Самалёты падляцелі да горада.

3. перан. Хутка падысці, падбегчы да каго-, чаго-н. (разм.).

Дзяўчынка падляцела да маці.

|| незак. падлята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсілкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., каго (што) (разм.).

Накарміць для надання сілы.

П. дзяцей перад дарогай.

|| незак. падсілко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. падсілкава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся; незак. падсілко́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. падсілкава́нне, -я, н. і падсілко́ўванне, -я, н.

Своечасовае падсілкаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазабіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Забраць з сабой, да сябе ўсё, многае або ўсіх, многіх.

П. рэчы.

П. дзяцей з дзіцячага сада.

2. Забраць сілай усё, многае або арыштаваць ці прызваць усіх, многіх.

Рабаўнікі пазабіралі дабро.

Хлопцаў пазабіралі ў армію.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шматзна́чны¹, -ая, -ае.

1. Які мае вялікае значэнне, важныя вынікі, значны ўплыў на каго-, што-н.

Шматзначная падзея.

2. Які робіць намёк на што-н. важнае, пра многае гаворыць.

Ш. позірк.

Шматзначна (прысл.) усміхацца.

3. Які мае многа значэнняў.

Шматзначнае слова.

|| наз. шматзна́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шы́цца¹, шы́юся, шы́ешся, шы́ецца; незак. (разм.).

1. Лезці, прабірацца і пад. ў вузкае месца, туды, дзе цесна; хавацца куды-н.; пранікаць, залазіць куда-н.

Ш. ў натоўп.

Куры шыюцца ў крапіву.

2. перан. Старацца быць падобным на каго-н., прыкідвацца кім-н.

Ш. ў дурні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паглядзе́ць, ‑гляджу, ‑глядзіш, ‑глядзіць; ‑глядзім, ‑гледзіце; зак.

1. Накіраваць позірк на каго‑, што‑н., каб убачыць, разгледзець. Паглядзець у акно. Паглядзець на неба. □ Мікуць паглядзеў навокал — нікога нідзе не было. Чорны. Я раніцою адчыніў акно, Каб паглядзець, што робіцца на нівах. Свірка. // Паназіраць за кім‑, чым‑н. пры дапамозе аптычных прылад. Паглядзець у мікраскоп. Паглядзець у бінокль.

2. Панаглядаць за кім‑, чым‑н.; зрабіць прадметам сваёй увагі. Шмат людзей прыходзіла паглядзець, як жывецца, як ідзе праца, а шмат хто прыходзіў і чаму-небудзь павучыцца. Чарот. Чалавек прыткнуўся да дрэва плячыма і астаўся так паслухаць і паглядзець. Чорны. // што і без дап. Пашукаць што‑н. дзе‑н. Паглядзі, куды заваліўся нож. □ [Камандзір:] — Паглядзі ў .. [таварышаў] пад падушкамі. Там у іх кніжкі. Брыль. // Упэўніцца, пераканацца ў чым‑н. Паглядзім, чыя праўда! □ [Люба:] — [Млынар і яго швагер] зараз паглядзяць, што дошкі на месцы і адыдуцца. Чорны.

3. каго-што. Пабыць гледачом. Аднойчы кіраўнік семінара сказаў: «Зараз мы паглядзім замежны фільм, дубліраваны на рускую мову». «Маладосць». // Агледзець, выслухаць. Доктар паглядзеў хворага. // Пазнаёміцца з кім‑, чым‑н.; убачыць каго‑, што‑н. — Можна паглядзець маршрут па карце? — папрасіў Мікола. Новікаў. Толю зноў захацелася паглядзець роднае папялішча. Якімовіч.

4. каго-што, за кім-чым. Падаглядаць нейкі час. Паглядзець хату. Паглядзець гадзіну за дзіцём.

5. Аднесціся пэўным чынам да каго‑, чаго‑н.; даць ацэнку каму‑, чаму‑н. Паглядзець на справу з гаспадарчага боку. □ Лазука зірнула на сакратара, відаць, хочучы даведацца, як ён паглядзіць на тое, што яна спасылаецца на яго. Сабаленка. // (звычайна з адмоўем). Палічыцца з кім‑, чым‑н. [Паўліна Цітаўна:] — Ну, ну, не смейся з маці, а то паска атрымаеш, не пагляджу і на ранг. Шамякін.

6. Звярнуць увагу на каго‑, што‑н. Я на поплаў выйшаў, Клічу цябе ў сведкі: — Паглядзі, як вышыў Май даліну ў кветкі! Гілевіч. — О, паглядзі, — сказаў Толя, зноў прыгнуўшыся да акенца, — .. [Я. Колас] і цяпер у друкарню ідзе. Брыль.

7. Разм. Падумаць, перш чым зрабіць. Яшчэ паглядзім, дзе каго пасадзім! Прыказка.

8. Глядзець некаторы час. Паглядзець удалячынь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наляце́ць, ‑лячу, ‑ляціш, ‑ляціць; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыляцець у вялікай колькасці. Аднекуль наляцелі пчолы, папрыляталі камары. Мурашка. Паляцела шмат аваднёў і сляпнёў. Чарнышэвіч. // пераважна безас. Налятаючы ці падаючы, асесці ў якой‑н. колькасці. Паляцела снегу ў сенцы. Наляцела лісця на газоны. // перан. Разм. Хутка прыехаць, наехаць у вялікай колькасці. Наляцелі карэспандэнты на выстаўку.

2. перан.; на каго-што. Разм. На хаду, з разбегу наткнуцца, наскочыць на каго‑, што‑н. Як укопаны, спыніўся бронетранспарцёр, з разгону наляцелі адна на другую машыны і таксама замерлі. Шчарбатаў. Хтосьці ў цёмным кутку наляцеў на мяне нечакана, Ледзь не збіў мяне з ног. Куляшоў. // перан. Разм. Раптам сустрэцца з кім‑н. Наляцець на вуліцы на знаёмага. □ [Коля] выскачыў на лугавіну і адразу наляцеў на двух немцаў. Ставер.

3. на каго-што. Напасці, накінуцца з лёту. Каршун наляцеў на куранят. // Напасці, атакаваць з паветра. Апоўдні на горад наляцелі нямецка-фашысцкія самалёты. Гурскі.

4. на каго-што і без дап. Зрабіць напад, атакаваць. Карнікі наляцелі раненька, ачапілі вёску, выставілі паставых скрозь па вуліцы, загадалі нікому не выходзіць з хат. Марціновіч. // Напасці з мэтай грабяжу. Наляцела банда на магазін. // Раптам з’явіцца, прыехаць. Наляцець з вобыскам. Наляцець з рэвізіяй.

5. перан.; на каго. Разм. Накінуцца на каго‑н. з лаянкай, пагрозамі. Толькі [Патапчык] адпрог каня і ўсунуўся ў хату, Антоля наляцела на яго, як коршак. Чарнышэвіч.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знянацку пачацца (пра вецер, дождж, хмары і пад.). Наляцеў і закружыўся па шляху, уздымаючы пясок, моцны вецер-віхор. Галавач. Паляціць перад самым жнівом навальніца з градам і ад краю ў край усё вымалаціць. Паслядовіч. // перан. Разм. Настаць, надысці (пра падзеі, здарэнні, поры года і пад.). Наляцела зіма. □ Наляцела вайна. Фашысты знішчылі і школу і сельсавет, разрабавалі калгасы. Дуброўскі. // перан. Нечакана з’явіцца, узнікнуць, ахапіць. Мары светлыя к нам наляцелі... Журба. Раптам наляцелі ўспаміны.., наляцелі і запаланілі ўсё сэрца, усю душу. Лупсякоў.

•••

Каршуном наляцець — раптоўна і імкліва накінуцца, напасці на каго‑н. са злосцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)