распра́нуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад распрануць.
2. у знач. прым. Без верхняга адзення, не апрануты. Людзі .. [у карчме] былі такія ж, як мы — праезджыя ды прахожыя, старыя і маладыя. Адны сядзелі распранутыя, іншыя ў вопратцы. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святкава́цца, ‑куецца; незак.
1. Урачыста адзначацца. Яшчэ з дзён Віцебскай вобласці ў Мінску, як святкаваўся юбілей рэспублікі, засела недзе ў маёй душы стрэмка-думка: завітаць калі-небудзь на Аршаншчыну, у вёску Пугляі. «ЛіМ».
2. Зал. да святкаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрэ́бціся, скрабуся, скрабешся, скрабецца; скрабёмся, скрабяцеся; пр. скробся, скрэблася; незак.
1. Рабіць шум, скрабучы, драпаючы чым‑н. Мерна стукае гадзіннік, недзе пад падлогай скрабецца мыш. С. Александровіч.
2. Зал. да скрэбці (у 2, 3 і 6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уро́блены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад урабіць.
2. у знач. прым. Добра апрацаваны, дагледжаны (пра глебу, агарод і пад.). Усё ў бабчыным [а]гародзе расло, раскашоўвалася, буяла, — і любата глядзець на гэты куточак уробленай зямлі. Дзятлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усы́пацца, ‑плецца; зак.
1. Змясціцца дзе‑н. (аб чым‑н. сыпучым).
2. Стаць усыпаным чым‑н. У снежнай белі квецені звінелі пчолы, пялёсткамі ўсыпаўся дол. Дуброўскі.
усыпа́цца, ‑а́ецца; незак.
1. Незак. да усы́пацца.
2. Зал. да усыпа́ць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
благаславёны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад благаславіць.
2. у знач. прым. Тое, што і благаславенны. «Мая краіна! Ці ж гэта ты, такая доўгачаканая, благаславёная?» Пестрак. Па хлеб мы ездзім за край свету, у благаславёны Алатау. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апра́ўдвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да апраўдацца.
2. Тлумачыць свае паводзіны, учынкі. — Якраз з Алесем Садовічам на станцыі з’ехаліся і разам дадому ішлі, — як бы апраўдваўся Лабановіч за свой «парожні» выгляд. Колас.
3. Зал. да апраўдваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асу́нуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад асунуць.
2. у знач. прым. Стомлены, схуднелы, змарнелы. Асунуты твар. □ Напалоханая маці моўчкі перавяла погляд на сына, ён, зблажэлы і асунуты, з ускудлачанымі на галаве валасамі .. ляжаў на лаве. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́разацца, ‑ражацца; зак.
1. Аказацца выразаным.
2. З’явіцца на паверхні дзёснаў; прарэзацца. У дзіцяці выразаліся зубы.
3. перан. Акрэслена вырысавацца. Веташок над лесам пад раніцу выразаўся. Пташнікаў.
выраза́цца, ‑а́ецца; незак.
1. Незак. да вы́разацца.
2. Зал. да выраза́ць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсі́вераны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абсівераць.
2. у знач. прым. Які патрэскаўся, стаў шурпаты на ветры, холадзе (пра скуру на руках, нагах, твары). Адразу шуснулі ўгару сотні абсівераных чырвоных рук і пакацілася гамана. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)