Мушка́рыць ’муштраваць’ (мсцісл., Юрч.Полымя, 7, 1987), мушке́рыць ’тс’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). З рус. вяц., валаг. мушка́рить ’тс’, ’выхоўваючы, сурова караць’, якое (пры ад’ідэацыі мушка́рь ’вялікі драўляны молат’) з му́шкель ’тс’ < гал. moskuil ’тс’ (пра апошняе гл. Фасмер, 3, 20).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярэжыцца, мерэжыцца ’здавацца ў сне’ (ТС). Рус. мережить ’мігцець’, чэш. mřežit se ’мігцець перад вачыма’. Да прасл. merg‑, роднаснай да літ. mirgė́ti ’мігцець, міргаюць’, лат. mirgt ’зіхцець, бліскаць’, marga ’бляск, ззянне’, літ. márgas ’стракаты’ (Фасмер, 2, 601–602; Махэк₂, 382).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міне́я ’царкоўная кніга з тэкстам набажэнстваў на кожны дзень месяца, якая змяшчае і жыцці святых, апавяданні аб царкоўных святах’ (ТСБМ). Ст.-рус. минеꙗ ’тс’ (XI ст.), запазычанае з с.-грэч. μηναῖον, мн. л. μηναῖα ’месячныя’ (Праабражэнскі, 1, 537; Фасмер, 2, 624).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надубы́рыцца ’наставіць хіб, надзьмуцца, натапырыцца’ (Юрч. Сін.). Новаўтварэнне на базе фразеалагізма стаць дубарам (дубырым, Бяльк.) ’стаць на дыбы; натапырыцца’, што звязана з дуб, параўн. тыпалагічную паралель: ням. sich bäumend ’устаючы на дыбы’ пры Baum ’дрэва’ (Фасмер, 1, 549). Гл. дуба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кнут ’пуга’ (Сл. паўн.-зах., Яруш., Бяльк., Сцяшк.). Укр. кнут, рус. кнут, ст.-рус. кнутъ (іншыя славянскія паралелі — запазычанні з рускай мовы). Крыніца ўсходнеславянскіх слоў паўночнагерманская: ст.-ісл. knutr ’вузел’ (гаворка ідзе пра «вузлаваты» біч). Іншыя этымалогіі неверагодныя (Фасмер, 2, 265).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кува́лда ’цяжкі кавальскі молат’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш.). Рус. кувалда (ці гэта запазычанне з беларускай мовы?). Лічыцца прэфіксальным словаўтварэннем да валіць (прэфікс ку‑) (Фасмер, 2, 397). Зусім неверагодна. Словаўтваральная мадэль застаецца незразумелай. Хутчэй ад кувадла (гл.) (Шанскі, 2, 8, 429–430).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́пель1 ’назва птушкі’. Рус. ду́пель, ду́бель. Лічыцца запазычаннем з ням. duppelt, Doppelschnepfe або праз польск. dubelt ’тс’ з н.-ням. dubbelt. Фасмер, 1, 554 (са спасылкай на Бернекера, 1, 238; Брукнера, 101; Гараева, 99).

Ду́пель2 ’дупло’. Гл. дупло́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыверса́нт ’дыверсант’ (БРС). Рус. диве́рсант, укр. диверса́нт. З ням. Diversant ’тс’ (да Diversion ’дыверсія’). Таксама з ням. Diversion запазычаны бел. дыве́рсія, рус. диве́рсия, укр. диве́рсія (магчыма, праз польск. dywersja). Гл. Фасмер, 1, 513; падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 114.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэбо́ш ’дэбош’ (БРС). Рус. дебо́ш, укр. дебо́ш. Для ўсх.-слав. моў крыніцай з’яўляецца рус. дебо́ш, запазычанае з франц. débauche (Фасмер, 1, 490; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 34–35). Бел. дэбашы́р, укр. дебоши́р < рус. дебоши́р (а гэта з франц. débaucheur).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэсе́рт ’дэсерт’ (БРС). Рус. десе́рт, укр. десе́рт. Першакрыніцай з’яўляецца франц. dessert ’тс’. Запазычанне або прама з франц. (так Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 83), або праз ням. Dessert (< франц.; так Фасмер, 1, 505, які дапускае і прамое запазычанне з франц.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)