Туй-га́! — выкрык, якім адганяюць, пужаюць ваўкоў (шальч., Сл. ПЗБ). Афектыўнае складанае ўтварэнне, варыянтнае да туга́: туга́ ваўка! (Шат.), гл.; параўн. таксама ага‑ту‑га ‘ату’ (Касп.), ага‑ту‑ту воўка! ‘тс’ (Сержп. Прык. і прым.), дзе вычляняюцца выклічнікі ту і га (гл.). Варыянт туй, мажліва, у выніку перараскладання спалучэння ага‑ту‑яго ‘прагонны крык на ваўка і мядзведзя’ (Нік., Оч.). Гл. таксама палаталізаваны варыянт цю(й)га! Параўн. укр. туй ‘крык на звера’, тюй ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 670, 692).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ску́рчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скурчыць.
2. у знач. прым. Які згорбіўся, сціснуўся. За бортам чоўна, у глыбі вады, нерухома стаяла вялізнае барвовае полымя, а злева за ім — скурчаная постаць Васіля. Савіцкі. Насустрач нам ідзе скурчаны дзядок з сівою бародкаю, з кійком у руцэ. Арабей. — Трубі пад’ём! — параіў адзін з разведчыкаў і таксама спыніўся каля скурчанага, з нагамі і галавой захутанага ў шынель чалавека. Кулакоўскі.
3. у знач. прым. Сагнуты, падагнуты, пакалечаны. Скурчаныя пальцы.. [Пракопа] болей не разагнуцца. Вітка. Сотнікаў пераскочыў цераз яго [лейтэнанта] цела, ледзь не наступіўшы на яго сутаргава скурчаную руку, з якой.. выпаў у пясок маленькі, з палец, ножык. Быкаў.
4. у знач. прым. Які зрабіўся няроўным, пагнутым; скручаны. Вецер гоніць лісцік, Скурчаны, счарнелы. Галіноўская. У іхняй [на радзіме Манга] старонцы былі толькі рэдкія скурчаныя дрэвы. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́мушаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымусіць.
2. у знач. прым. Выкліканы неабходнасцю; зроблены не па ўласнаму жаданню. Вымушаны смех. Вымушаная пасадка. □ [Лабановіч] любіў сваю школьную справу, і яму надакучыў вымушаны адрыў ад яе. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брукава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад брукаваць.
2. у знач. прым. Укладзены каменем. А вось і мястэчка, звычайнае мястэчка з каменнымі брукаванымі вуліцамі. Пестрак. Нізка пад ветрам гнуцца жыты. Шлях друкаваны б’юць капыты. Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зашклёны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зашкліць.
2. у знач. прым. Са шклянымі сценкамі або дзвярамі. Зашклёная шафа. □ У зашклёнай тэлефоннай будцы .. стаялі дзве дзяўчынкі і абедзве разам нешта крычалі ў тэлефонную трубку. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ду́блены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад дубіць.
2. у знач. прым. Выраблены дубленнем. Дубленая скура. // Зроблены з футра або скур, апрацаваных дубленнем. За сталом у чырвоным дублёным кажусе сядзеў выселкаўскі брыгадзір Лявон Гарнастай. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жава́ны і жо́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад жаваць.
2. у знач. прым. Расцёрты, размяты зубамі. Настаўніца назвала .. [Сержаў] учынак з жаванай паперай хуліганствам. Чорны. // перан. Разм. Які доўга і неаднаразова абмяркоўваўся; зацяганы. Жаванае пытанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падро́блены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падрабіць 1.
2. у знач. прым. Які з’яўляецца падробкай (у 2 знач.); несапраўдны, фальшывы. Падробленыя дакументы. □ Падробленай шчырасцю гаспадыня вымагае тое, чаго не дасягнула падманам і хлуснёй. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памя́нуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад памянуць.
2. у знач. прым. Упамянуты, названы. Хоць шмат прайшло з памянутых часін, Хоць выгляд краю роднага змяніўся, Ніколі не забудзеш тых мясцін, Дзе ненавідзець ворага вучыўся. Кляўко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастры́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пастрыгчы.
2. у знач. прым. Які (якога) пастрыглі. Святло ад вогнішча кідаецца на яго [Алісеяў] пачарнелы жарсткаваты твар, на пастрыжаныя калючыя вусы і на шапку цёмна-русых валасоў. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)