Рахапе́цце (ръхапе́цьця) ’дробныя рэчы, манаткі’ (дзісн., Нар. сл.). Складанае слова, дзе першая частка рах(а) — хутчэй за ўсё звязана з раха (гл.) ці рахацца (гл.), а другая з пяць ’напінаць’ (гл.). Параўн. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Скадаў, скода́ў ‘клінок, мяшочак на сыр’ (ТС). Складанае слова, першая частка якога ідэнтыфікуецца з прасл. *sьkati, *osьkati ‘выціскаць сок, вадкасць’, а другая з *daviti, гл. давіць ‘ціснуць’ (Борысь, Etymologie, 58). Параўн. аскавень, скавічак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інтэле́кт. З рускай мовы ў пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 272; Крукоўскі, Уплыў, 77). Рус. интелле́кт (першая трэць XIX ст.) з лац. intellectus ’разуменне, розум’ праз французскае ці нямецкае пасрэдніцтва (Шанскі, 2, I, 92).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палеа...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да старажытных эпох, да глыбокай старажытнасці, напр.: палеаазіяты, палеаазіяцкі;

2) які мае адносіны да палеанталогіі, палеанталагічны, напр.: палеабатаніка, палеазаалогія;

3) які мае адносіны да вывучэння глыбокай старажытнасці, напр.: палеапаталогія, палеарэнтгеналогія, палеафіталогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лёда... (а таксама леда...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая пішацца, калі націск у другой частцы падае не на першы склад і ўжыв. са знач.:

1) які мае адносіны да лёду, напр.: лёдагенератар, лёдазасцярога, лёдазабеспячэнне, лёдаўтварэнне;

2) які ўтрымлівае лёд, напр., лёдагрунтавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіне-... (а таксама сіня-...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) сіні (у 1 знач.), з сінім адценнем, напр.: сіне-блакітны, сіне-зялёны, сіне-фіялетавы;

2) сіні (у 1 знач.), у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр.: сіне-бела-чырвоны, сіне-чырвоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мега...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) у мільён разоў больш асноўнай адзінкі меры, указанай у другой частцы слова, напрыклад: мегават, мегавольт; 2) вялікіх, гіганцкіх памераў, напрыклад: мегаспоры, мегаліты.

[Грэч. mégas — вялікі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свое..., (а таксама свая...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая азначае адносіны да сябе самога, да свайго, паказвае на што‑н. як на вынік уласных дзеянняў і пад., напрыклад: своекарыслівасць, своеасаблівы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

відэа...

Першая частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да электрычных сігналаў, што нясуць інфармацыю аб відарысе (відэасігнал), а таксама да сістэм і ўстройстваў, што выкарыстоўваюцца ў сістэмах перадачы відарыса (відэатэлефон).

[Ад лац. video — бачу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрма...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) адносіны да цеплыні, тэмпературы. напрыклад: тэрмадынаміка; 2) апрацоўку пры дапамозе высокіх тэмператур, напрыклад: тэрмафасфат; 3) заснаваны на выкарыстанні цеплавой энергіі, напрыклад: тэрматэрапія.

[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)