ніво́дны, ніводнага, займ. адмоўны.
Ні адзін. Як толькі пачалася вясна, ніводнага не было дожджыку. Колас. Васіль маўчаў, не абзываўся ніводным словам. Лынькоў. Усё неба зацягнула хмарамі, не відаць ніводнай зоркі. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадска́кваць і паадско́кваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Адскочыць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Пеўні паадскаквалі адзін ад другога. Мячы паадскаквалі ад сцяны. □ Паадскаквала на папары зялёная травіца. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпара́дкаванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падпарадкаваць і стан паводле знач. дзеясл. падпарадкавацца.
2. У граматыцы — спосаб злучэння сказаў, пры якім адзін сказ залежыць ад другога. Падпападкаванне даданых сказаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́пята, прысл.
Абл. Насцеж. У расчыненыя напята дзверы і вокны нардома.. уліваўся вясновы вецер. Зарэцкі. Бывалі дні, што стаялі напята дзверы: не паспее адзін [жабрак] выйсці з хаты.. — парог пераступае другі. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ператрыво́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад ператрывожыць.
2. у знач. прым. Які перажыў моцную трывогу. На пляцы ў сярэдзіне сяла невялікай купкай ціснуліся адзін да аднаго ператрывожаныя людзі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́герны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лагера (у 1–3 знач), уласцівы лагеру. Лагерная вучоба. Лагернае адзенне. Лагернае ўтрыманне жывёлы. □ Пад паветкай лагернай канюшні стаіць адзін з запасных коней. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыда́шак, ‑шка, м.
Абл. Край даху, які навісае над чым‑н.; падстрэшак. Адзін з прыезджых, якія стаялі пад прыдашкам, дзе вісеў станцыйны звон, перахрысціўся і расхінуў пры гэтым свой башлык. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́кацца, ‑аецца; незак.
Разрывацца, лопацца з трэскам ад нацяжэння, ціску і г. д. Падзіманыя шары пукаюцца адзін за адным. □ Потым пачалі набракаць і пукацца ад веснавога соку пупышкі на дрэвах. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разасяро́дзіцца, ‑дзіцца; ‑дзімся, ‑дзіцеся, ‑дзяцца; зак.
Раздзяліўшыся на драбнейшыя групы, размясціцца асобна адзін ад аднаго, у некалькіх месцах. З .. асінніку выбегла некалькі чалавек партызан. .. За імі, разасяродзіўшыся, бегла чалавек трыццаць. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пачаць бегаць многа, у розных напрамках. Дзеці разбегаліся. □ Адзін раз нават жонка крыху занепакоілася, паклікала мяне: — Ідзі, глянь, нешта дужа па гурках разбегаліся мурашкі. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)