пацве́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Падражнівацца з кім‑н., пасмейвацца з каго‑н. Можна было падумаць, што Ванда Адамаўна пацвельваецца або насміхаецца з Гані. Грамовіч. — Дзе ж ваша здабыча? — пацвельвалася .. [маці], накрываючы на стол. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераадзе́цца, ‑адзенуся, ‑адзенешся, ‑адзенецца; зак.
1. у што і без дап. Зняўшы з сябе адно адзенне, надзець другое. Пераадзецца ў святочнае плацце. Пераадзецца пасля работы.
2. кім або ў каго. Адзецца так, каб замаскіраваць сябе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавы́хаваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Выхаванном прывіць каму‑н. новыя звычкі, погляды, нормы паводзін і пад. Перавыхаваць недысцыплінаванага вучня. □ Сапраўды цудадзейнаю сілай валодае рэвалюцыя, калі яна здольна перавыхаваць людзей ва ўзросце Сымона. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
1. што. Доўга парачы, пазбавіць патрэбных якасцей; зрабіць непрыгодным. Перапарыць гарох.
2. каго. Доўга парачы ў лазні, пашкодзіць чыё‑н. здароўе.
3. што. Спарыць, папарыць усё, многае. Перапарыць усю бульбу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паінфармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., каго.
Паведаміць каму‑н. якія‑н. звесткі, давесці да ведама. [У сталоўцы] можна было за пяць капеек з’есці талерку баршчу і адпаведную порцыю кашы. Аб усім гэтым паінфармаваў Лабановіча паслужлівы Стась. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакалыха́ць, ‑лышу, ‑лышаш, ‑дыша; зак., каго-што або чым.
Калыхаць некаторы час. Тры тупаносыя самалёты праляцелі над ясакарам і замест таго, каб кідаць бомбы, страляць, зрабілі над натоўпам людзей тры кругі і пакалыхалі крыллем. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакупні́к, ‑а, м.
Той, хто купляе каго‑, што‑н. Дзве дзяўчыны спрытна завіхаліся за прылаўкам: абслугоўваючы пакупнікоў, адважвалі хлеб, прымалі грошы. Лынькоў. Каля аднае крамы стукаюць у патэльні, каля другой звоняць косамі, — пакупнікоў заклікаюць. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паку́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Кусаць час ад часу, злёгку. [Гумоўскі] неяк прыгнуўся, здавалася ажно калаціўся і .. пакусваў сівы вус ад хвалявання. Броўка. Ліхачоў нервова пакусваў папяросу і не спускаў вачэй з хлопчыкаў. Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наступа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае характар наступлення, з’яўляецца наступленнем (у 1 знач.). Наступальныя дзеянні. Наступальная аперацыя. // Звязаны з наступленнем на каго‑, што‑н.; баявы, рашучы. Перад Андрэем паўставаў чалавек — плячысты, прысадзісты, .. спрытны і наступальны. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недагрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак.
1. што і чаго. Пагрузіць менш, чым належыць, патрэбна. Недагрузіць тону вугалю.
2. перан.; каго-што. Разм. Заняць працай не поўнасцю, даць працу не ў аб’ёме поўнай нормы. Недагрузіць цэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)