лаўрэа́т, -а, М -рэа́це, мн. -ы, -аў, м.

Званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва і пад., а таксама асоба, якая мае такое званне.

Л. конкурсу піяністаў.

|| ж. лаўрэа́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. лаўрэа́цкі, -ая, -ае.

Л. медаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

журна́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Кніга або сшытак для перыядычнага запісу падзей, здарэнняў і пад.

2. Школьная кніга для рэгістрацыі прысутнасці, уліку паспяховасці вучняў і запісу пройдзенага за дзень матэрыялу па адпаведных прадметах праграмы.

Класны ж.

|| прым. журна́льны, -ая, -ае.

Ж. запіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

займе́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

У граматыцы: часціна мовы, якая ўключае словы, што не абазначаюць прадметаў, іх прымет, колькасці або парадку па падліку, а толькі паказваюць на іх.

Асабовыя займеннікі (я, ты, ён). Прыналежныя займеннікі (мой, твой, яго) і інш.

|| прым. займе́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засто́й, -ю, м.

1. Спыненне, затрымка ў руху, функцыянаванні чаго-н.

З. крыві ў лёгкіх.

З. у правах.

Плацяжы знаходзяцца ў застоі.

2. Час пасіўнага, вялага стану грамадскага жыцця, думкі.

З. эканомікі.

З. у духоўным развіцці.

|| прым. засто́йны, -ая, -ае.

Застойная вада.

З. перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

індыка́тар, -а і -у, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. -а. Прыбор для вымярэння фізічных велічынь, адлюстравання ходу працэсаў або стану аб’екта, за якім вядзецца назіранне.

Візуальны і.

Акустычны і.

2. -у. Рэчыва, якое з’яўляецца хімічным рэактывам.

І. кіслых рэакцый.

|| прым. індыка́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і́ндэкс, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Паказальнік, спіс чаго-н.

І. геаграфічных назваў.

І. імён.

2. Лічбавы (або літарны) паказчык чаго-н.

І. прамысловай вытворчасці.

І. аптовых цэн.

3. Умоўнае абазначэнне ў сістэме якой-н. класіфікацыі.

Паштовы і.

|| прым. і́ндэксны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

казыро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

1. Цвёрдая частка ў галаўным уборы, якая выступае над ілбом; брыль.

2. Невялікі навес у чым-н., над чым-н.

К. пад’езда.

Браць (узяць) пад казырок — аддаць чэсць, прыкладаючы правую руку да галаўнога ўбору.

|| прым. казырко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каляда́, -ы́, ДМ -дзе́, ж.

Старадаўні (у 2 знач.) абрад хаджэння па хатах у калядныя вечары з віншаваннем, велічальнымі песнямі, а таксама песня, што спяваецца ў час гэтага абраду, і пачастункі, атрыманыя ад гаспадара за віншаванне і песні.

|| прым. каля́дны, -ая, -ае.

Калядная песня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канта́та, -ы, ДМа́це, мн. -ы, -та́т, ж.

1. Буйны музычны твор урачыстага або лірыка-эпічнага зместу для салістаў хору і аркестра.

2. Жанр урачыстай лірыкі — вершаваны твор на міфалагічную тэму або да якой-н. урачыстасці (спец.).

|| прым. канта́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канфедэра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Саюз, аб’яднанне якіх-н. арганізацый.

Сусветная к. працы.

2. Пастаянны саюз дзяржаў, якія захоўваюць незалежнае (суверэннае) існаванне і аб’ядналіся з мэтай каардынацыі асобных пытанняў (знешнепалітычных і ваенных) у сваёй дзейнасці; адпаведная форма дзяржаўнага ўпарадкавання.

|| прым. канфедэраты́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)