мімо́за, -ы, мн. -ы, -мо́з, ж.

1. Трапічная расліна сямейства бабовых, асобныя віды якой згортваюць лісцікі пры дотыку да іх.

Не мужчына, а м. (перан.: пра крыўдлівую, сарамлівую асобу).

2. Від паўднёвай акацыі сямейства бабовых з дробнымі жоўтымі кветкамі.

Падараваць мімозы.

|| прым. мімо́завы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)