лему́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікі звярок, падобны на малпу, з падоўжанымі заднімі канечнасцямі, распаўсюджаны на Мадагаскары і Каморскіх астравах.

|| прым. лему́равы, -ая, -ае.

Сямейства лемуравых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́пух, -у, мн. -і, -аў, м.

Травяністая расліна сямейства складанакветных з буйным шырокім лісцем і ўчэпістымі калючымі галоўкамі, а таксама ліст гэтай расліны; дзядоўнік.

|| прым. ло́пухавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лось, лася́, мн. ласі́, -ёў, м.

Буйная жывёліна сямейства аленевых з шырокімі разгалістымі рагамі (у самцоў).

|| прым. ласі́ны, -ая, -ае і ласёвы, -ая, -ае.

Ласінае мяса.

Ласёвая шкура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арыштава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., каго-што.

Пазбавіць каго-н. волі з узяццем пад варту або накласці арышт на што-н.

|| незак. арышто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асі́на, -ы, мн. -ы, асі́н, ж.

Лісцевае дрэва сямейства вярбовых з зеленавата-шэрай гладкай карой, а таксама драўніна яго.

|| прым. асі́навы, -ая, -ае.

Дрыжыць як а. ліст (прымаўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́спідны, -ая, -ае.

1. Які мае дачыненне да аспіду²; зроблены з аспіду.

2. Чорны як аспід.

Аспідная дошка — дошка са слаістага мінералу чорнага колеру, на якой пішуць грыфелем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асцяро́жны, -ая, -ае.

1. Уважлівы, акуратны; далікатны.

А. крытык.

2. Які дзейнічае з асцярогай.

А. стук у дзверы.

Асцярожна! (прысл.; будзь уважлівым, пагражае небяспека).

|| наз. асцяро́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ачапі́ць, ачаплю́, ачэ́піш, ачэ́піць; ачэ́плены; зак., каго-што.

Акружыць з мэтай аховы або спынення доступу куды-н.

А. плошчу.

|| незак. ачапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. ачапле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

басі́сты, -ая, -ае (разм.).

1. Нізкі па гуку, з характэрным для баса тэмбрам.

Б. голас.

2. Які валодае басам.

Б. артыст.

|| наз. басі́стасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

басто́н, -а і -у, м.

1. -у. Тонкая шарсцяная тканіна.

Касцюм з бастону.

2. -а. Парны танец павольнага тэмпу.

Танцаваць б.

|| прым. басто́навы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)