вы́плавіць, ‑плаўлю, ‑плавіш, ‑плавіць; зак., што.

Расплавіўшы, вылучыць, атрымаць што‑н. Выплавіць жалеза з руды. Выплавіць тону чыгуну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́тарашчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.

Тое, што і вытрашчыць. Міхась сагнуўся і ад здзіўлення вытарашчыў вочы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абяссо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Зменшыць колькасць солі ў чым‑н. або зусім пазбавіць што‑н. солі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абпраме́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Накіраваць на каго‑, што‑н. прамяні; падвергнуць уздзеянню якіх‑н. прамянёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абтрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. ‑абтрос, ‑трэсла і абтрасла; зак., каго-што.

Тое, што і атрэсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аббе́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і абабегчы (у 3 знач.) з адценнем паўторнасці дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бры́дасць, ‑і, ж.

Абл. Тое, што і брыда, брыдота. Што ты да мяне маеш, брыдасць ты гэтакая? Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяссі́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і бяссільны. Рукі, ногі — усё рабілася такім бяссілым, што хацелася сесці. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зала́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., што.

Тое, што і залатаць. Залапіць кажух. □ Дзірку дзіркаю ніяк не залапіш. Дзяргай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.

Нагнясці што- і чаго‑н. з дапамогай помпы. Запампаваць ваду ў рэзервуар.