вы́слізганы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад выслізгаць.
2. у знач. прым. Гладкі, выгладжаны да бляску. Востра паблісквала выслізганая падкова. Лынькоў. Калі пачало развідняцца, выслізганыя гусеніцы, ляскочучы, лічылі апошнія кіламетры магістраль. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выхваля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
Разм.
1. Выхваляць самога сябе; хваліцца. Пакрысе бяседа ўвайшла ў тое рэчышча, калі пачынаецца бязладная гамана, калі мужчыны пачынаюць адзін перад адным выхваляцца. Сабаленка.
2. Зал. да выхваляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́шмальцаваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вышмальцаваць.
2. у знач. прым. Запэцканы; зашмальцаваны. [Міша] і сам не ведаў, што сказаць, бачачы перад сабою юнака ў вышмальцаванай вопратцы і з заскарузлымі рукамі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абабі́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абабіць.
2. у знач. прым. З пашкоджаннямі на паверхні, драпінамі, шчарбінамі; абшарпаны. Між голых сцен, несамавітых, Такіх панурых, абабітых, Астаўся стол адзін на месцы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкава́ны і падко́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падкаваць (у 1 знач.).
2. у знач. прым.; перан. Разм. Дасведчаны, вопытны ў якой‑н. галіне ведаў. [Сяргей:] — [Скірмунт] падкаваны вораг... моцны і небяспечны! Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазнава́цца, ‑наюся, ‑наешся, ‑наецца; ‑наёмся, ‑наяцеся;
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца вядомым, пазнаным. Усё пазнаецца ў параўнанні. □ Сябры пазнаюцца ў бядзе. Прыказка.
2. Незак. да пазнацца.
3. Зал. да пазнаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
механізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад механізаваць.
2. у знач. прым. Аснашчаны машынамі. Механізаваная калона. Механізаваная кармакухня. □ Цяпер усе нашы саюзныя рэспублікі маюць высокаразвітую прамысловасць і буйную механізаваную сельскую гаспадарку. Касыгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нікелірава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад нікеліраваць.
2. у знач. прым. Пакрыты слоем нікелю. У адным пакоі стаяў шырокі нікеліраваны ложак, а на ім — цэлая гара, аж пад столь, падушак. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надло́млены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад надламаць.
2. у знач. прым. Тое, што і надламаны (у 2 знач.). — Няма сцэнічных даных, — надломленым голасам сказала .. [Аксана] і пачала шукаць у сумачцы насоўку. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памалява́ны і памалёваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад памаляваць (у 2 знач.).
2. у знач. прым. Разм. Пафарбаваны. На развітанні стараста нашай групы Таня паднесла земляку сувенір: памаляваную драўляную лыжку. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)