переболе́ть​I сов., прям., перен. перахварэ́ць (на што);

он переболе́л мно́гими боле́знями ён перахварэ́ў шмат на які́я хваро́бы;

де́ти переболе́ли ко́рью дзе́ці перахварэ́лі на адзёр.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оби́женный прич., прил. пакры́ўджаны, скры́ўджаны;

оби́женный вид пакры́ўджаны вы́гляд;

он оби́жен на отца́ ён кры́ўдзіцца (ма́е кры́ўду) на ба́цьку;

она́ ва́ми оби́жена яна́ ва́мі пакры́ўджана.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́ться сов., разг. ста́цца, зрабі́цца, зда́рыцца;

◊

мо́жет ста́ться мо́жа быць;

с тебя́ (с него́) ста́нется ты (ён) (гэ́та) мо́жаш (мо́жа), ад цябе́ (яго́) мо́жна чака́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гнюсі́ць, гнюшу, гнюсіш, гнюсіць; незак., каго-што і без дап.

Разм. Гадзіць, пэцкаць. — Адступіся, Салівон, — кажа ён, — не хочацца рук гнюсіць аб такую поскудзь. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаварлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і гаваркі. Шафёр выдаўся гаварлівы, ён нават пахваліўся, што завочна вучыцца ў інстытуце. Скрыпка. Народ сыходзіўся тлумнымі гаварлівымі купкамі. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адстрэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Адарваць куляй, снарадам. Адстрэліць палец. □ Пры.. [Баніфацыю Скашынскім] была сястра.. Сястры гэтай ён, яшчэ будучы паручнікам, выпадкова адстрэліў нос. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выгна́ннік, ‑а, м.

Той, хто знаходзіцца ў выгнанні; выгнанец. Ён [Шварц], выгнаннік з роднай зямлі, шчыра змагаўся за сваю бацькаўшчыну, зрабіў дзеля гэтага што мог. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дурыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм. Набыць што‑н. падманам, хітрыкамі; выпрасіць. Колькі ён [Віця] у мяне выдурыў: «Дай, мамка, дзесяць капеек! Дай пяць!» Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абра́знік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і абражальнік. Маці ледзь управілася схапіць хлопчыка за руку і адабраць гайку, якую ён хацеў шыбнуць у абразніка. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абжэ́рціся, ‑жаруся, ‑жарэшся, ‑жарэцца; ‑жаромся, ‑жарацеся; пр. абжорся, ‑жэрлася; зак.

Разм. груб. Аб’есціся. З аўтаматам стаіць на дарозе маёй чужаніца. Ён абжорся нашым дабром. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)