эксцэ́с, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

1. Крайняе праяўленне чаго-н.; празмернасць, нястрыманасць.

Захоўваць вытрымку, ніякіх эксцэсаў!

2. Парушэнне нармальнага ходу чаго-н., вострае сутыкненне.

Папярэдзіць узнікненне эксцэсаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проти́вноI предлог с дат., книжн. су́праць, супро́ць (чаго);

поступи́ть проти́вно со́вести зрабі́ць су́праць (супро́ць) сумле́ння.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

потеша́ться

1. (развлекаться) пацяша́цца, це́шыцца; (забавляться) забаўля́цца; (веселиться) весялі́цца;

2. (издеваться) здзе́кавацца (з каго, з чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

презре́ть сов., книжн. занядба́ць (каго, што), адне́сціся з пага́рдай (да каго, чаго); (пренебречь) пагрэ́баваць (кім, чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прикаса́ться несов.

1. (дотрагиваться) дакрана́цца, датыка́цца; (трогать) чапа́ць (што), крана́ць (што);

2. перен. прычыня́цца (да чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непоча́тый разг. непача́ты; (нетронутый) некрану́ты, някра́нуты;

непоча́тый край, непоча́тый у́гол (кого, чего) непача́ты край (каго, чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неприча́стный недаты́чны; непрычы́нны; няўдзе́льны; невінава́ты;

быть неприча́стным (к кому, чему) не мець дачыне́ння (да каго, чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набра́цца, -бяру́ся, -бярэ́шся, -бярэ́цца; -бяро́мся, -бераце́ся, -бяру́цца; -бяры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца ў нейкай колькасці.

Набралася поўная хата людзей.

2. чаго. Знайсці ў сабе ўнутраныя сілы, магчымасці.

Н. смеласці.

3. звычайна безас. Напоўніцца чым-н.

Набралася вады.

4. чаго. Нацярпецца, перажыць, адчуць.

Н. гора.

5. чаго. Набыць, атрымаць нешта (звычайна непрыемнае).

Н. хваробы.

6. чаго. Пераняць, навучыцца чаму-н.

Н. вопыту.

7. чаго. Запасціся, назапасіць (іншы раз з адмоўем; разм.).

Грошай не н.

8. чаго і без дап. Напіцца гарэлкі, віна (разм.).

Ды ты ўжо недзе набраўся.

|| незак. набіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1—4, 6 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адба́віць, -ба́ўлю, -ба́віш, -ба́віць; -ба́ўлены; зак., што і чаго.

Аддзяліць, адліць, адсыпаць, адняць і пад. частку чаго-н., памяншаючы колькасць.

А. малака са збана.

|| незак. адбаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Хоць адбаўляй (каго-, чаго-н.) — надта многа (разм.).

|| наз. адбаўле́нне, -я, н. і адба́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбо́й, -бо́ю, м.

1. гл. адбіць.

2. Сігнал (першапачаткова барабанны), які апавяшчае аб заканчэнні чаго-н.

А. паветранай трывогі.

3. перан. Перапынак у працы, дзеянні; спачын.

Біць (даць) адбой (таксама перан.: адмаўляцца ад свайго рашэння, думкі).

Адбою няма (не будзе) ад каго-чаго (разм.) — вельмі многа каго-, чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)