Суро́к ’невялікі грызун сямейства вавёркавых, які жыве ў глыбокіх норах і зімой упадае ў спячку’ (ТСБМ). З рус. суро́к ’тс’; народная назва — байбак ’тс’ (Ласт., Некр. і Байк.), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бараві́нка гатунак яблыкаў’ (БРС). Відаць, з рус. борови́нка ’тс’ (лічыцца, што назва ўзнікла ад імя тульскага садавода Бравіна, які вывеў гэты сорт). Гл. Фасмер, 1, 195; Шанскі, 1, Б, 170.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Вісажа́р 1, вісыжа́р ’назва сузор’яў’ (Бяльк.). Да весажо́р (гл.).
Вісажар 2, вісыжа́р ’высокі чалавек’ (Яўс.), пераноснае экспрэсіўнае значэнне ад весажо́р. Магчыма, гэта кантамінаваная лексема (з высо́кі і рус. поджа́рый ’сухарлявы’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарна́ткі ’каралавыя пацеркі’ (Касп.). Ці не з *гранаткі (да грана́т ’назва мінералу’)? У польск. мове ў значэнні ’напаўкаштоўны камень’ у XV–XVII стст. ужывалася форма granatek (гл. Слаўскі, 1, 338).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Квасе́ц ’кісліца, заечая капуста, Oxalis Acetosella L.’ (Дэмб. 1, Бяльк., Яруш., Кіс.). Укр. квасець ’шчаўе’, рус. квасец ’тс’. Фармальна прасл. kvasbCb. Але батанічная назва, марыць, больш позняга паходжання. Гл. квас.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пастрэ́л ’нівянік звычайны, Leucanthemum DC. vulgare Lam.’ (вілен., Кіс.). Назва перанесена з расліны (з падобнымі прамасленымі сцябламі) пералёт мнагалісты (Anthyllis L. polyphylla W. et К.)» якая па-польску называецца postrzał.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцялу́ха ’крынічнік лекавы, Veronica officinalis L.’ (Касп., Кіс.). Відаць, да сцяліць (гл.), іншая назва расліны расходнік (гл.), параўн. таксама сцялі́ по́ля ’вязель палявы’: расце на дзірванох, сцеліцца (смарг., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Імша́рніца ’Andromeda polifolia’ (БРС, Кіс., БелСЭ). Утворана ад імшара (гл.) з суф. ‑ніца. Назва абумоўлена тым, што андрамеда расце на балотах; параўн. рус. дыял. мошни́к, мша́нка, укр. мшедь, польск. mszak.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіня́ўка ‘маленькая рыбка’ (ПСл), ‘агульная назва рыб цёмнага ці стракатага колеру або маючых цёмную спінку, напрыклад, гальяна, Phoxims phoxims L.’ (Жук., Жукаў), ‘шчупак’ (Крыв., Янк. 2), ‘быстранка’ (Жук., Гіл., Жыв. св.), ‘верхаводка’ (Жыв. св., Сл. ПЗБ). Відавочна, ад сіні (гл.), параўн. сіня́вы ‘сіняваты’ (Нас., Байк. і Некр., Растарг.), сярод значэнняў якога прысутнічае і ‘шэра-папялісты’. Але сіня́ўка як назва верхаводкі і падобнай да яе быстранкі можа быць і пераўтварэннем з селя́ўкі, сіля́ўкі (гл. сялява) пад уплывам сіні. Гл. таксама сінь і аднакаранёвыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балігало́ў ’расліна’. Рус. болиголо́в, укр. болиголо́в. Параўн. чэш. bolehlav, харв. boleglav, baliglav. Прасл. boligolvъ, bolegolvъ — назва розных атрутных раслін (напр., Conium), якія выклікаюць боль галавы. Падрабязней гл. Махэк, Jména rostl., 169.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)