панаціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Нацерці, намазаць чым-н. усё, многае.

П. рукі шкіпінарам.

2. што. Начысціць да глянцу усё, многае.

П. паркет.

3. што. Пашкодзіць трэннем усё, многае; нацерці на чым-н. многа чаго-н.

П. ногі.

П. мазалі на руках.

4. чаго. Нарыхтаваць трэннем вялікую колькасць чаго-н.

П. канапель.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усячы́, усяку́, усячэ́ш, усячэ́; усячо́м, усечаце́, усяку́ць; усе́к, -кла; усячы́; усе́чаны; зак., што.

1. Адсякаючы, укараціць; змагчы адсячы (пераважна з адмоўем).

У. касільна.

Палена цвёрдае — не ўсячэш.

2. Урабіць у высечаную адтуліну (спец.).

У. перагародку ў сцяну.

3. перан. Паменшыць колькасць складоў у радку (кніжн.).

У. склад у вершаваным радку.

|| незак. усяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. усячэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Па́ртыя ’палітычная арганізацыя, якая выражае інтарэсы грамадскага класа або слоя; група людзей, аб’яднаных для якой-небудзь мэты, атрад; пэўная колькасць якіх-небудзь прадметаў’ (ТСБМ), па́рція ’група, брыгада’ (ТС). Праз рус. па́ртия ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78), дзе з польск. partja або ням. Partie < франц. partie ад лац. partīta: partīri ’дзяліць’ (гл. Фасмер, 3, 209).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Мераючы, аддзяліць або адзначыць пэўную колькасць чаго‑н. Адмераць тры літры малака. □ Участак, які адмерала Вера, запісалі на яе імя. Галавач. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. Прыказка. // Разм. Прайсці, праехаць пэўную адлегласць. Толькі надвячоркам сябры прыйшлі ў Панямонь, адмераўшы дзесяткі лішніх вёрст, каб замесці свае сляды. Колас. // Разм. Лічачы, панесці каму‑н. пэўную колькасць удараў бізуном, шомпалам і пад. Дарэмна.. [Лявон] ляжаў пластом на зямлі і лічыў, колькі ўдараў адмерае яму гэты баязлівец Юзік. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насаджа́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

1. Змясціць, размясціць дзе‑н. вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Насаджаць дзяцей у аўтобус. Насаджаць пірагоў у печ.

2. Пасадзіць у некалькі прыёмаў або нейкую колькасць (пра расліны, дрэвы). Насаджаць маладых дрэў.

3. Разм. Пабоямі нарабіць (сінякоў, гузоў і пад.). Не надта хочацца .. [Аўдолі] ўмешвацца ва ўнутраныя справы, падлічваць, хто каму больш сінякоў насаджаў, ды нічога не зробіш — улада. Крапіва.

насаджа́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да насадзіць ​1 (у 3, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уба́віць, убаўлю, убавіш, убавіць; зак.

1. што і чаго. Зменшыць, паменшыць што‑н. (памеры, аб’ём, колькасць і пад.). Убавіць выдаткі. Убавіць цану. Убавіць веку. □ І пасля вайны бярозы не ўбавілі соку. Грамовіч. // Зменшыць, аслабіць сілу чаго‑н. (дзеяння, стану і пад.). Убавіць крок. □ Ні акладу [Купчыну] не знізілі, ні гонару не ўбавілі, прызначыўшы майстрам. Мыслівец.

2. што і без дап. Устараніць, адкінуць што‑н., змяншаючы, скарачаючы (памеры, аб’ём, колькасць і пад.). [Мая:] Гісторыя, Васілій Паўловіч, што тая песня: не ўбавіш, не прыбавіш, як кажуць. Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́льшасць, ‑і, ж.

Большая частка, большая колькасць каго‑, чаго‑н. Большасць студэнтаў не ведалі яшчэ адзін аднаго. Карпюк. Войтава дарога і накіраванасць пераважнай большасці сялянства, у тым ліку і Аўгіні, ляжаць у розных роўніцах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантынге́нт, ‑у, М ‑нце, м.

1. Кніжн. Сукупнасць людзей, якія складаюць аднародную ў якіх‑н. адносінах групу, катэгорыю. Кантынгент рабочых. Кантынгент вучняў.

2. Устаноўленая для пэўных мэт найбольшая колькасць, норма чаго‑н. Экспартны кантынгент тавараў.

[Ад лац. contingens, contingentis — які дастаецца на долю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навыпуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

1. Выпусціць, вызваліць многіх.

2. Вырабіць, выпрацаваць вялікую колькасць чаго‑н. // Выдаць, надрукаваць многа чаго‑н. Павыпускаць кніг. Навыпускаць лістовак. // Пусціць у абарачэнне ў вялікай колькасці. Навыпускаць марак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надушы́ць 1, ‑душу, ‑душыш, ‑душыць; зак., каго-чаго.

Разм. Раздушыць, расплюшчыць нейкую колькасць каго‑, чаго‑н. Надушыць мух. Надушыць яблыкаў.

надушы́ць 2, ‑душу, ‑душыш, ‑душыць; зак., каго-што.

Апырскаць духамі, чым‑н. пахучым. Надушыць насоўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)