На́тля ’перад сабой’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Няясна. Карскі (1, 281) параўноўвае нейкае на тлѣ. (на тле) з датла (дотла) ’дашчэнту’, што адносяцца да тло ’глеба, аснова’ (прасл. *tblo), параўн. польск. na tle ’на падставе’, аднак семантыка разглядаемага слова не дазваляе звязаць яго з указаным прыназоўнікавым словазлучэннем. Больш верагодна сувязь з навотля ’ац сябе’, што выводзіцца з навотліў (гл.), у гэтым выпадку адносіны названых слоў былі б падобны да польск. naścież і naoścież ’насцеж’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мандалі́на ’музычны шчыпковы інструмент з чатырма парамі струн’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 84), запазычана з рус. мовы, якое з ням. Mandoline ці франц. mandoline < італ. mandolina. Апошняе з’яўляецца дэмінутывам да mandola ’мандаліна-альт’ (Фасмер, 2, 568) < ст.-італ. mandora < лац. pandūra ’трохструнны музычны інструмент’ (Голуб-Ліер, 301). Варш. сл. (2, 871) польск. mandolina (з якога магло быць запазычана і бел. слова) выводзіць з mando(r)la ’міндаль’ — паводле падабенства да яго быў названы музычны інструмент.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маўклі́вы, моўклі́вы ’негаваркі, неахвочы да гутаркі’, ’нямы’, ’зразумелы без слоў’ (ТСБМ, Касп., КЭС, лаг., ігн., воран., Сл. ПЗБ). Да маўча́ць (гл.). Прасл. форма прыметніка mьlk‑(ъ)livъ або mьlkl‑ivъ (калі б ён быў утвораны на базе іменнай асновы на ‑l‑). Яго па форме можна супаставіць з серб.-харв. му̀кљив ’мокры, вільготны, сыры (напрыклад, аб дрэве, мокрым у сярэдзіне)’, чэш. mlklý, mlkvý, славац. mľkvy ’сыры, недаспелы’ (падрабязна аб іх гл. Петлева, Этимология–77, 35–38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раз’яш́чыць ’расчыніць (пра дзверы)’ (Ян.), ’расчыніць насцеж’ (Жыв. сл.), разья́шчыць ’расчыніць (дзверы, акно)’ (З нар. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне цьмянага паходжання. Магчыма, роднаснае да яшчык (гл.), параўн. больш ранняе польск. дыял. jaszcz ’пасудзіна, выдзяўбаная з дрэва’ (адносна яго гл. Саднік-Айцэтмюлер, 1, 33; Банькоўскі, 1, 577), што, аднак, не тлумачыць семантыку слова. Семантычна бліжэй н.-луж. jašk ’адтуліна ў жаку’, што ўзводзіцца да прасл. *askъ (Трубачоў, ЭССЯ, 1, 81), якія таксама не маюць надзейнай этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарну́цца, гарнуся, горнешся, горнецца; незак.

1. Набліжацца, падсоўвацца да чаго‑н. Гарнуцца да агню.

2. Пяшчотна туліцца, лашчыцца да каго‑н. Аксана, смеючыся, горнецца да Кастуся. Галавач. // перан. Мець цягу да каго‑н., сімпатызаваць каму‑н. Да Васіля Ганна ласкавейшая, не тоіць, нават нібы знарок паказвае, што горнецца да яго. Мележ. // перан. Шукаць збліжэння з кім‑н. (з пэўнай мэтай, па пэўных прычынах). Бедны да беднага горнецца, а багаты ад каго хочаш адвернецца. Прыказка.

3. Мець схільнасць, ахвоту да чаго‑н., захапляцца чым‑н. — Не пойдзем! — піскнуў Раман Канапелька, які не вельмі гарнуўся да працы. Гурскі.

4. Зал. да гарнуць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гало́п, ‑у, м.

1. Хуткі алюр, бег каня наўскач. Конь .. пусціўся ў шалёны галоп, і коннік не стрымліваў яго, не сцішаў. Лынькоў.

2. Даўнейшы танец у хуткім тэмпе, а таксама музыка да гэтага танца. Зайграць галоп.

•••

З месца ў галоп гл. месца.

[Фр. galop.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глу́ха,

1. Прысл. да глухі (у 2, 3 знач.).

2. безас. у знач. вык. Ціха, бясшумна. Глуха ў полі. Нішто не хвалюе. А. Александровіч.

3. прысл. Шчыльна, наглуха. З нізкага берага дно акіяна вачам не даступна, — Глуха ўкрыла яго сіняя цемень вады. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрэкамендава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Назваць пры знаёмстве сябе, свой занятак. — Я Рапецкі! — адрэкамендаваўся Ані маленькі чалавечак з дробненькім тварам. Карпюк. — Вы старшыня сельсавета? — спытаў ён і, заўважыўшы, што Васіль Ціханавіч прыглядаецца да яго, адрэкамендаваўся: — Я загадчык аддзела прапаганды і агітацыі райкома. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азы́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Ацячы, апухнуць. [Дзеці] апухлі і азызлі з голаду, зусім не падобны да тых вяртлявых скакуноў, якімі.. [Габрусь] бачыў іх раней. Чарот.

2. Азябнуць, змерзнуць. Яўхімка доўга не выходзіў з нашай хаты. Я ўжо азыз на холадзе, чакаючы яго. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абнадзе́іць, ‑дзею, ‑дзеіш, ‑дзеіць; зак., каго.

Паабяцаўшы што‑н., запэўніўшы ў чым‑н., абудзіць надзею; суцешыць. Абнадзеіў настаўнік Сцёпку, ахвоты да навукі паддаў. Колас. Дзівіліся партызаны спакою і вытрымцы гэтага чалавека, дзівіліся і стараліся падтрымаць яго, сказаць спагадлівае слова, неяк абнадзеіць. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)