спіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да сперціся.
2. Абл. Спрачацца. Вечна .. [настаўнік са швагеркай], бывала, спіраюцца, як што калі тварылася, і чаму так, а чаму не гэтак. Гарэцкі.
3. Зал. да спіраць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стэрылізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад стэрылізаваць.
2. у знач. прым. Які прайшоў стэрылізацыю (у 1 знач.). Стэрылізаванае малако. □ Іван Іванавіч і Людміла мылі рукі, апраналіся ў стэрылізаваныя халаты. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцеражо́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сцерагчы.
2. у знач. прым. Такі, якога ахоўваюць, засцерагаюць ад каго‑, чаго‑н. / у знач. наз. сцеражо́ны, ‑ага, м. Сцеражонага і бог сцеражэ. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэнірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.
1. Займацца трэніроўкай, трэніраваць сябе. Трэніраваліся хлапцы. Напэўна, перад майскім святам. Лужанін. Навыкі работы на апаратуры сувязі можна страціць, калі не трэніравацца. «Звязда».
2. Зал. да трэніраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ускапа́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад ускапаць.
2. у знач. прым. Узрыхлены, размякчаны (пра глебу). Ускапаныя грады. □ [Кінамеханік] дабраўся да ўскапанага жоўтага пяску, зазірнуў пад вывернуты корч, тупнуў туды ботам. Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утрамбава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад утрамбаваць.
2. у знач. прым. Шчыльны, гладкі, убіты. Шафёр гнаў машыну па беразе, проста па ўтрамбаваным пяску, па прыбойных лужынах — аж разляталася вада. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фіксава́цца, ‑суецца; незак.
1. Спец. Замацоўвацца ў адпаведным становішчы. Дэталь фіксуецца.
2. Адзначацца, замацоўвацца, запісвацца (у свядомасці, на паперы і пад.).
3. Сканцэнтроўвацца, з’асяроджвацца.
4. Канчаткова вызначацца, устанаўлівацца.
5. Зал. да фіксаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
характарызава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; незак.
1. Мець якія‑н. адметныя рысы, вызначацца якімі‑н. асаблівасцямі. Якраз рамантызм характарызуецца павышанай увагай да ўнутранага свету чалавека. Каваленка.
2. Зал. да характарызаваць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяўбці́ся, ‑бецца; пр. дзёўбся, дзяўблася, ‑лося; незак.
1. Разм. Мець звычай, прывычку біцца дзюбай (пра птушак). — Гляньце, гляньце, — наш дроздзік дзяўбецца. Сіпакоў.
2. Дзяўбці адзін аднаго. Два пеўні дзяўбуцца.
3. Зал. да дзяўбці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грунтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.
1. Асноўвацца, базіравацца. Беларускі правапіс грунтуецца на двух прынцыпах пісьма: фанетычным і марфалагічным. Юргелевіч. Існаванне і развіццё грамадства грунтуецца на працы народных мас. Лушчыцкі.
2. Зал. да грунтаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)