чангу́ры, нескл., н.
Народны грузінскі смычковы музычны інструмент, які складаецца з драўлянага корпуса і доўгай тонкай шыйкі з 14–15 ладамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарапа́хавы, ‑ая, ‑ае.
1. Прыгатаваны з чарапахі (у 1 знач.). Чарапахавы суп.
2. Зроблены з чарапахі (у 2 знач.). Чарапахавы грэбень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чачо́ткавы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з чачоткі 2. Чачоткавая шафа. □ А як выйшаў Вяль з чачоткавай дубінай, Замахнуўся, — быццам тысяча вятроў. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксцэрпі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Выбраць (выбіраць) з тэксту. Эксцэрпіраваць прыслоўі з тэксту рамана «На ростанях» Якуба Коласа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эстраго́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эстрагону. Эстрагонавы ліст. Эстрагонавы корань. // Прыгатаваны з эстрагону, з эстрагонам. Эстрагонавы воцат. Эстрагонавая гарчыца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яно́т, ‑а, М яноце, м.
1. Невялікі драпежны звярок з цёмна-жоўтым густым футрам.
2. Футра гэтага звярка. Каўнер з янота.
[Ад лац. geneta.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ясты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ястыка, прыгатаваны з ястыка.
•••
Ястычная ікра — салёная ікра з тлушчавымі праслойкамі і злучальнай тканкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́смактаць, ‑кчу, ‑кчаш, ‑кча; зак., што.
Смокчучы, выцягнуць якую‑н. вадкасць, вільгаць і пад.; выссаць. Высмактаць сок з яблыка. // Разм. Выцягнуць якую‑н. вадкасць помпай або якім‑н. іншым прыстасаваннем. Агонь высмактаў газу з лямпы. // Разм. Прагна выпіць усё. [Настуля:] — Сам гарэлку высмактаў, а чалавека частаваць няма чым. Чарнышэвіч.
•••
Высмактаць (усе, апошнія) сокі (кроў, сілы) з каго-чаго — знясіліць, замарыць.
Высмактаць з пальца — тое, што і выссаць з пальца (гл. выссаць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ткнуцца, ‑ткнуся, ‑ткнешся, ‑ткнецца; зак.
Разм.
1. Паказацца, вылезці, высунуцца. Выткнуцца з-за вугла. Выткнуцца з двара на вуліцу. □ З-за хмары выткнуўся рог месяца. Сачанка. Сядзеў толькі адзін пасажыр-селянін, абапёршыся локцем на свой клунак, з якога выткнулася сякера. Пестрак.
2. перан. Недарэчна ўмяшацца ў якую‑н. справу. А тут яшчэ заўсёды ў такіх выпадках і Волька выткнецца. Васілевіч.
•••
Выткнуцца з языком — сказаць што‑н. не да месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паабяца́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што, каму-чаму, з інф., з дадан. сказам і без дап.
Даць якое‑н. абяцанне, абавязацца зрабіць што‑н. Аня крыху пастаяла з Касяй, паабяцала ёй свае канспекты. Карпюк. Семіпалаў паабяцаў у гэты ж дзень азнаёміцца з матэрыяламі следства і ўжо тады даць пэўную параду. Колас. З асаблівым нецярпеннем чакаў гэту вясну .. хлопчык.. Бацька яму паабяцаў: адразу як пацяплее, адвязе яго да дзеда ў вёску. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)