спіча́сты, ‑ая, ‑ае.
З вострым верхам або канцом. У зеляніне садоў выдзяляюцца белыя сцены мазанак, з-за высокіх спічастых таполяў выглядае двухпавярховая чырвоная мураванка. С. Александровіч. Вось ён [герой] — на вуліцах Вільні, і я ўжо бачу старыя камяніцы са спічастымі гатычнымі дахамі, званіцы, масіўныя вастрабрамскія парталы. Арочка. На галаве спічастая шапка-будзёнаўка з вялікай чырвонай зоркай. П. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́туя, ‑і, ж.
Скульптурны вобраз чалавека або жывёліны, які звычайна размяшчаюцца на пастаменце. Мармуровая статуя. □ Прыгожы сад, які любіў Ватто: Між дрэў зялёных статуі паўсталі. Багдановіч. // перан. Пра халоднага, пазбаўленага жыццёвай энергіі чалавека. Гледзячы збоку на Аню, нельга было не падумаць: даць бы гэтай прыгожай статуі жывыя і цёплыя вочы. Васілевіч.
•••
Як статуя (стаяць, сядзець) — зусім нерухома.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрэл, ‑у, м.
Узрыў зарада ў канале ствала агнястрэльнай зброі, у выніку якога вылятае куля або снарад на пэўную адлегласць. Пісталеты стрэл абарваў .. голас [жанчыны], рэхам пракаціўся — і раз і другі — па ўзгорыстаму наваколлю. Лынькоў. Адным стрэлам двух зайцаў забіць. Прымаўка. // Гукі гэтага ўзрыву. Грукне стрэл — і ў яго бліскавічным агні Перамогі абрысы ты ўбачыш, на міг. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суро́дзіч, ‑а, м.
1. Сваяк, радня. Багатыя суродзічы героя казкі. // Пра жывёл, раслін аднаго віду. Індыйская свіння не пародзістая і мала чым адрозніваецца ад сваіх дзікіх суродзічаў. «ЛіМ». // Член аднаго з кім‑н. роду ў радавым грамадстве.
2. Той, хто належыць да адной з кім‑н. народнасці, нацыянальнасці або з’яўляецца ўраджэнцам адной з кім‑н. мясцовасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сфальшы́віць, ‑шыўлю, ‑шывіш, ‑шывіць; зак.
1. Узяць фальшывую ноту пры спевах або ігры на музычным інструменце. Сфальшывіўшы на першай фразе, .. [Сіўцоў] не стаў больш спяваць. Васілевіч. // перан. Сказіць рэчаіснасць пры адлюстраванне паказе чаго‑н. [Русіновіч:] — Паказаць чалавека такім — гэта паказаць яго аднабакова, збеднена, гэта значыць, адысці ад праўды, сфальшывіць. Дамашэвіч.
2. Разм. Схітраваць, абысціся з кім‑н. крывадушна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ся́бар, ‑бра; мн. сябры, ‑оў; м.
1. Той, хто звязаны з кім‑н. сяброўствам. Мікола — сябар Даніку? Вялікі дружыць з малым? Брыль. Пеця быў проста Пеця, добры, вясёлы сябар. Хомчанка.
2. чаго. Прыхільнік, абаронца. Сябры свабоды.
3. Ужываецца ў звароце, звычайна да прыязнай або блізкай асобы. Смялей, сябры мае, смялей да шкотаў і да помп! А. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
транзі́т, ‑у, М ‑зіце, м.
1. Правоз тавараў ці пасажыраў з аднаго пункта ў іншы праз прамежкавыя пункты. Транзіт тавараў цераз Мінскі чыгуначны вузел.
2. Перавозка грузаў без перагрузкі іх на прамежкавых станцыях.
3. у знач. прысл. транзі́там. Пераязджаючы або перавозячы што‑н. куды‑н. без перасадкі ці без перагрузкі на прамежкавых пунктах. Груз ідзе транзітам.
[Ад лац. transitus — пераход.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трая́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Разм. Прадмет, які мае тры аднолькавыя часткі або складаецца з трох аднолькавых частак. Траянка баравікоў. Траянка арэхаў.
2. Абл. Мука з сумесі грэчкі, пшаніцы і ячменю. Пазычыць кулёк траянкі.
3. Абл. Страва з пшанічнай мукі. яец і салодкага малака, у якую мачаюць бліны. Смачней за траянку стравы не знойдзеш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
троп 1, ‑а, м.
Слова або зварот, якія ўжываюцца ў пераносным значэнні. Паэтычныя тропы. □ Як лёгка гаварыць аб стылі, калі бачыш выразныя сімпатыі таго ці іншага паэта да пэўнага набору тропаў, да пэўных гатупкаў эпітэтаў ці метафар, рыфмаў ці рытмаў. Лойка.
[Грэч. tropos.]
троп 2, ‑у, м.
У выразах: збіцца з тропу гл. збіцца; збіць з тропу гл. збіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утаўчы́, утаўку, утаўчэш, утаўчэ; утаўчом, утаўчаце, утаўкуць; пр. утоўк, утаўкла, ‑ло; заг. утаўчы; зак., што.
1. Стаўчы што‑н. поўнасцю або ў дастатковай меры. Утаўчы ячмень.
2. Разм. Утрамбаваць, ушчыльніць што‑н. Утаўчы дарогу. // Вытаптаць, прыбіць нагамі якую‑н. расліннасць. [Богдан:] — Каровы пачынаюць марнець. Няма пашы. Надоі паскупелі. Выган той ужо так утаўклі — зрабіўся, як бубен. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)