переучёт м.

1. (векселей) перадыскантава́нне, -ння ср.;

2. (товаров и т. п.) перападлі́к, -ку м.; (инвентаризация) інвентарыза́цыя, -цыі ж.;

переучёт това́ров перападлі́к (інвентарыза́цыя) тава́раў;

магази́н закры́т на переучёт магазі́н зачы́нены на перападлі́к;

3. (перерегистрация) пераўлі́к, -ку м.; перарэгістра́цыя, -цыі ж.;

переучёт военнообя́занных пераўлі́к (перарэгістра́цыя) ваеннаабавя́заных;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскида́ться разг.

1. (увлечься киданием) раскі́дацца;

2. (разлечься) разле́гчыся, раскі́нуцца; (рассесться) рассе́сціся; (развалиться — ещё) развалі́цца;

3. (расположиться на широком пространстве) раскі́нуцца, мног. параскіда́цца;

по большо́му двору́ раскида́лись постро́йки па вялі́кім двары́ раскі́даліся (параскіда́ліся) буды́нкі;

4. перен. (разбросаться, не сосредоточиться на чём-л. одном) раскі́дацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растяну́ть сов., в разн. знач. расцягну́ць, мног. парасця́гваць; (разостлать — ещё) разасла́ць, мног. парассціла́ць;

растяну́ть сыру́ю ко́жу расцягну́ць сыру́ю ску́ру;

растяну́ть ковёр по́ полу расцягну́ць (разасла́ць) дыва́н па падло́зе;

растяну́ть сухожи́лия расцягну́ць сухажы́лле;

растяну́ть рези́ну расцягну́ць гу́му;

растяну́ть рабо́ту на ме́сяц расцягну́ць рабо́ту на ме́сяц;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

торжество́ ср.

1. (празднество) урачы́стасць, -ці ж.; свя́та, -та ср.;

2. (победа) перамо́га, -гі ж.; (триумф) трыу́мф, -фу м.;

торжество́ победи́теля трыу́мф перамо́жцы;

3. (состояние радости) ра́дасць, -ці ж.;

на лице́ его́ отрази́лось торжество́ на тва́ры яго́ адлюстрава́лася ра́дасць;

воскли́кнуть с торжество́м усклі́кнуць з ра́дасцю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гардзі́на, ‑ы, ж.

Цюлевая занавеска на ўсё акно. [Даша] сядзела каля стала, надзявала на шнурок другую гардзіну і любавалася на тую, якая вісела ўжо. Шамякін.

[Ням. Gardine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аста́нне, ‑я, н.

Тое, што і развітанне. Прасілі на астанні перадаць паклон Маскве. Броўка. [Храпавіцкі:] — Э, давайце ўжо на астанні па чарцы.. на дарогу. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бурто́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Тое, што і буртаванне. Відаць, усе былі на рабоце: хто на будаўніцтве, а хто на буртоўцы бульбы. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., каго-што.

Абл. Пачуць. На золку Даніла выйшаў на двор і зачуў: як быццам грукаюць капыты на вуліцы. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакра́сціся, ‑крадуся, ‑крадзешся, ‑крадзецца; пр. пакраўся, ‑кралася; зак.

Пачаць красціся. Я стаў на ногі, прыгнуўся і, разпораз паглядваючы на бакі, пакраўся на ўзлесак. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нале́гчы, ‑лягу, ‑ляжаш, ‑ляжа; пр. налёг, ‑лягла і ‑легла, ‑лягло і ‑легла; заг. наляж; зак.

1. Наваліцца на што‑н., націснуць сваім цяжарам. Палегчы на стол. □ Вартаўнік усім целам налёг на рэйку шлагбаума. Шынклер. Чалавек з дзесятак салдат наляглі на дзверы. Лынькоў.

2. З сілай пачаць дзейнічаць якой‑н. прыладай. Надзя зноў села на карму, а я з усіх сіл налёг на вёслы. Аднак пасоўваліся мы досыць марудна. Кірэенка. Зіна налегла на палкі, вырвалася [на лыжах] наперад. Шыцік.

3. перан. Разм. Пачаць энергічна рабіць што‑н., займацца чым‑н. Налегчы на кнігі. Налегчы на замежную мову. □ [Халуста] спачатку налёг на мяса, потым падсунуў да сябе міску з капустай і вычарпаў яе да дна. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)