вы́махаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Вырасці, стаць высокім. На балоце трава вымахала ў пояс. Сабаленка. [Кандратовіч:] — Здаецца, яшчэ нядаўна пяшком пад стол хадзіў, а цяпер на цэлую галаву вымахаў вышэй за мяне! Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мерці, ‑мра; зак.

1. Перамерці, не пакінуўшы патомства. Многія віды жывёл вымерлі яшчэ ў дагістарычную пару. // Загінуць ад недагляду. Вымер вулей пчол. // Перавесціся, знікнуць (пра расліны).

2. Абязлюдзець, апусцець у выніку смерці жыхароў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўся́нішча, ‑а, н.

Поле, з якога сабраны ўраджай аўса або на якім папярэдняй культурай быў авёс. Трэба было яшчэ з ездзіць на Багуціцкую паляну, праверыць, як там аралі пад грэчку мінулагодняе аўсянішча. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэкардсме́н, ‑а, м.

1. Спартсмен, які ўстанавіў рэкорд. Яшчэ нядаўна майстар спорту Гальдштэйн выступаў у лёгкай вазе і з’яўляўся чэмпіёнам і рэкардсменам. «Маладосць».

2. Разм. Чалавек, які дасягнуў найбольшых поспехаў у вытворчай працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

благе́нькі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Памянш.-зніж. да благі (у 1, 4 знач.). У бацькі была добрая паляўнічая стрэльба, а ў дзядзькі Антося зусім благенькая. Лужанін. Пасля хваробы Ніна яшчэ ўсё бледная, благенькая. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вазні́ца, ‑ы, м.

Той, хто перавозіць на конях пасажыраў; рамізнік, фурман. Вазніца паглядзеў на седака і шыбчэй пагнаў каняку. Гартны. Левандоўскі наняў вазніцу, яшчэ дапамог мне залезці ў фаэтон, і мы адправіліся. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дра́іць, драю, драіш, драіць; незак., што.

1. Спец. Чысціць, мыць. Драіць палубу.

2. Разм. Шараваць, націраць да бляску. Свідзерскі знайшоў .. шчотку і доўга шоргаў ёю па чаравіках, потым драіў яшчэ і суконкай. Хомчанка.

[Ад гал. draaien — круціць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дурнап’я́н, ‑у, м.

Ядавітая травяністая расліна сямейства паслёнавых з дурманлівым пахам. Перад хатай, дзе ў агародчыку да вайны Вольга вадзіла кветкі — мальвы, вяргіні, півоні, цяпер яшчэ густа буялі каструбаватыя калючыя кусты дурнап’яну. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задо́ўга, прысл.

За многа часу перад чым‑н., да чаго‑н. Назаўтра яшчэ задоўга да васьмі гадзін Аляксей падышоў да тэатра. Даніленка. Дырэктар школы, задоўга да пачатку заняткаў, пайшоў да хлопчыкавага бацькі. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёперада́ча, ‑ы, ж.

1. Перадача мовы, музыкі, адлюстравання і пад. на адлегласць пры дапамозе радыёхваль. Да пачатку ранішніх маскоўскіх радыёперадач заставалася яшчэ каля сарака хвілін. М. Ткачоў.

2. Тое, што перадаецца такім чынам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)