руба́ка, -і, ДМ -ку, мн. -і, руба́к, м. (разм.).

Смелы, адважны чалавек, які па-майстэрску валодае халоднай зброяй (шабляй, шашкай).

Хвацкі р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прала́за, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ла́з (разм.).

Пранырлівы чалавек, прайдзісвет, спрытнюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагля́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які за кім-, чым-н. наглядае.

|| ж. нагля́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. нагля́дчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палемі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які ўмее ці любіць палемізаваць.

|| ж. палемі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паршы́вец, -ы́ўца, мн. -ы́ўцы, -ы́ўцаў, м. (разм.).

Дрэнны, паршывы (у 2 знач.) чалавек, нягоднік.

|| ж. паршы́ўка, -і, ДМ -ы́ўцы, мн. -ы́ўкі, -ы́вак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасяле́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Чалавек, які перасяліўся ці перасяляецца на новае месца.

|| ж. перасяле́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пустальга́, -і́, ДМ -льзе́, мн.э́льгі, -аў.

1. ж. Драпежная птушка сямейства сакаліных.

2. м. і ж. Легкадумны, пусты чалавек (разм., неадабр.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгільдзя́й, -я, мн. -і, -яў, м. (разм.).

Нядбайны, безадказны чалавек.

|| ж. разгільдзя́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -дзя́ек.

|| прым. разгільдзя́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уло́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м. (часцей з адмоўем і ў пытальна-клічных сказах).

Слабы, кволы чалавек.

Ты сам не ў. зрабіць гэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ура́злівы, -ая, -ае.

Здольны жыва адчуваць, успрымаць што-н.; такі, якога лёгка вывесці з раўнавагі.

У. чалавек.

Уразлівае сэрца.

|| наз. ура́злівасць, -і, ж.