даве́р’е, -я, н.

Упэўненасць у чыёй-н. добрасумленнасці, шчырасці, у правільнасці чаго-н. і заснаваныя на гэтым адносіны да каго-, чаго-н.

Лічбы не выклікаюць давер’я.

Заслужыць д. народа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дарва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -ві́ся; зак., да чаго (разм.).

Атрымаць доступ, дабрацца да чаго-н. вельмі жаданага, патрэбнага.

Д. да яды.

|| незак. дарыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адра́іць, -ра́ю, -ра́іш, -ра́іць; -ра́ім, -ра́іце, -ра́яць; адра́й; зак., каму з інф.

Адгаварыць ад чаго-н., параіць, пераканаць не рабіць чаго-н.

Дзецям адраілі так позна ісці ў лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зва́жыць¹, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., каго-што.

Вызначыць вагу каго-, чаго-н. або адважыць пэўную колькасць чаго-н.

З. тавар.

З. паўкілаграма цукру.

|| звар. зва́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́від, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Вобраз каго-, чаго-н., што бачыцца ва ўяўленні.

Начныя прывіды.

2. Ледзь акрэсленыя рысы чаго-н.; контуры.

Аддаленыя прывіды зарыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпадо́бніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што і да каго-чаго.

Параўноўваючы, зрабіць, уявіць падобным да каго-, чаго-н.

|| незак. прыпадабня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прыпадабне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спачува́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каму-чаму.

1. Адносіцца да каго-, чаго-н. са спачуваннем, жалем.

С. бацькоўскаму гору.

2. Добразычліва ставіцца да каго-, чаго-н.

С. маладзёжнаму руху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стымулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак. і незак., каго-што.

Даць (даваць) стымул у ажыццяўленні чаго-н., паскорыць (паскараць) або ўзмацніць (узмацняць) ажыццяўленне чаго-н.

С. развіццё прадпрымальніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыццаціго́ддзе, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Прамежак часу ў трыццаць гадоў.

2. чаго. Гадавіна чаго-н., што адбылося трыццаць гадоў таму назад.

Т. перамогі.

|| прым. трыццацігадо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ураўня́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Які ўраўноўвае (аб’ём, меру і пад. чаго-н.), устанаўлівае роўнасць у чым-н.

Ураўняльнае размеркаванне.

У. падыход да каго-, чаго-н.

|| наз. ураўня́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)