◎ Мы́льца, мыльцы ’гарохавы кісель, густая каша з гарохавай мукі’ (Нас., Касп., Анім. дад.). Да мыла (гл.). Названа так паводле формы, падобнай да кавалачкаў самаробнага мыла: кашу, пасля таго як яна застыне, рэзалі на кавалачкі і елі з канапляным алеем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прысе́сці, ‑сяду, ‑сядзеш, ‑сядзе; зак.
1. Сагнуўшы калені, апусціцца. Воддаль прайшоў паўз бераг рудавалосы высокі хлопец, і дзяўчаты прыселі ў вадзе. Ваданосаў. Ткнуўшы ў зубы папяроску, ён, шукаючы кагосьці, паглядзеў вакол, прысеў на кукішкі і пацягнуўся ў агонь. Ракітны. Параход так раўнуў, што Сашка ад неспадзеўкі аж прысеў. Даніленка.
2. Тое, што і сесці (у 1 знач.); сесці на нядоўгі час. Стафанковіч.. раптам прыціх, прысеў на лаўку, пасля ўстаў, пасля зноў сеў і зноў устаў. Чорны. Можа першы раз за дзень і прысела Ульяна: яна і абедала звычайна, стоячы ля прыпечка. Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбуры́цца, ‑буруся, ‑бурышся, ‑бурыцца; зак.
1. Выйсці са стану спакою; узбударажыцца; узбунтавацца. [Лявон:] — Пайду ў млын. [Жонка:] — Чаго .. ўзбурыўся? Сёння ж мо зноў на бульбу? — Зноў ці не зноў, — зазлаваў Лявон. — Распалю кацёл, дам гудок — мужчыны падыдуць. З бульбай і без нас управяцца. Кудравец.
2. Разгневацца, раззлавацца. [Бабка Наста:] — І ведаеце, панічок: часта бедная пані па хатах хавалася, калі ўзбурыцца пан. Колас.
3. Паўстаць, узбунтавацца супраць каго‑, чаго‑н.
4. Нечакана разбушавацца, узбушавацца. Завіхурыла адразу пасля каляд. За які дзень куды дзелася шэрань, пасля зацішша ўзбурыўся вецер ды пагнаў па вуліцы гуллівыя снежныя круцялі. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ў 1,
1. Дваццаць другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «у нескладовае».
2. Санорны плаўны губна-губны гук; пазіцыйна чаргуецца з «у».
ў 2, прыназ. з Р, В і М.
Ужываецца замест прыназоўніка «у» пасля слоў, якія канчаюцца на галосную, пасля якой няма знака прыпынку. Хлопчыкі, румяныя з марозу, убеглі ў хату і пачалі апранацца: Косцік у лес, а Шурка ў школу. Брыль. [Лабановіч:] — Добрае ў цябе сэрца, бабка Параска. Бачу, што ты мяне шкадуеш, як родная маці. Колас. Я ў мастацкім агародзе Толькі марная трава. А якая? — смех, дый годзе: Я — пякучка-крапіва. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нада..., прыстаўка (гл. над...).
Ужываецца замест «над».
1. Перад зычнымі, пасля якіх пішацца мяккі знак або апостраф, напрыклад: надалью, надап’ю.
2. Перад збегам двух зычных, у складзе якіх ёсць звычайна «р», «л», «м», «н», напрыклад: падабраць, нададраць, надагнуць, надаслаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрастарне́ць, ‑ее; зак.
Стаць больш прасторным, прастарнейшым. Пасля касьбы і жніва абшар ваколіцы як бы папрастарнеў. Бядуля. / у безас. ужыв. — Папрастарнела ў камеры, нібы ў лесе, калі ў ім ссякуць старое дрэва, — з сумам у голасе заўважыў Лабановіч. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Хлеб круглай формы пераважна з пшанічнай мукі. Ні раней, ні пасля Уля не піла такога чаю.. Гэта быў кіпень з чорнага аплеценага гляка. Кіпень з мёдам і кіславатай перапечкай. Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кардына́л, ‑а, м.
1. Вышэйшы пасля папы рымскага духоўны сан у каталіцкай царкве, адзнакамі якога з’яўляюцца чырвоны капялюш і мантыя. // Асоба, якая мае гэты сан.
2. Пеўчая птушка з ярка-чырвоным (колеру кардынальскай мантыі) пер’ем, якая водзіцца ў Амерыцы.
[Ад лац. cardinalis — галоўны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выступле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выступаць — выступіць (у 2, 3 і 4 знач.).
2. Даклад, паведамленне, заява, слова ў спрэчках. Справаздачнае выступленне. □ Пасля даклада сакратара ЦК пачаліся выступленні. Шамякін.
3. Праяўленне пратэсту, незадавальнення. Узброенае выступленне супраць царызму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зацёкшы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. пр. ад зацячы.
2. у знач. прым. Анямелы, набухлы; ацёкшы. Звычайна пасля працы, адчуваючы стомленасць, боль у зацёкшай параненай назе,.. Сяргей складваў усё напісанае ў стосік і ўспамінаў, што трэба зрабіць перавязку. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)