Мноства, мну͡оство, множства ’вялікая колькасць’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Нас.; беласт., Сл. ПЗБ). Ст.-рус. множство, мъожьство, ст.-польск. mnożstwo, ст.-слав. мъножьство. Да многа (гл.). Не з’яўляецца запазычаннем з рус. мовы насуперак Крукоўскаму (Уплыў, 60).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крыжа́к 1 ’крыжаносец’ (ТСБМ, Нас., Яруш.). Ст.-бел. крыжакъ і іншыя вытворныя (Булыка, Запазыч., 176). Запазычанні з польскай мовы.
Крыжа́к 2 ’падстаўка пад дзяжу’ (Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Падстаўка ў выглядзе крыжа. Гл. крыж 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абажу́р (БРС) запазычанне праз рус. мову ў XX ст., у рус. з франц. abat‑jour у XVIII ст. У беларускіх слоўніках 20‑х гадоў XX ст. яшчэ канкурыравала з каптур. Гл. Гіст. мовы, 2, 205.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Духаве́нства ’духавенства’ (БРС). Запазычанне з рус. духове́нство ’тс’, якое ўзята з польск. мовы (duchowieństwo). У польск. мове гэта з’яўляецца калькай з ням. Geistlichkeit ’тс’. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 216; падрабязна Вінаградаў, Очерки, 32.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патэфо́н ’апарат для прайгравання пласцінак’ (ТСБМ). З франц. pathéphone, якое складаецца з pathe < з прозвішча Ch. Pathé, прамыслоўца, заснавальніка (у 1890 г.) фірмы, і ст.-грэч. φωνή ’голас, крык, мова’, — праз польск. і рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сце́паць ’калаціць’ (ТС), ’паціскаць плячыма’ (Стан.), сцёпаць ’рухаць, варушыць’ (Сцяшк. Сл.), сцепану́ць ’упасці, шлёпнуць’ (Нар. Гом.), сцепану́ць ’тармаснуць’ (Янк. 3.), сцепену́ць ’калатнуць’, стыпыну́тэ ’тс’ (драг., Ск. нар. мовы), сцепену́цца, сцепну́цца ’калатнуцца’ (ТС). Да цепаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыр-р — так спыняюць каня (Сцяц.), тыр‑р‑р ‘стой (да каня)’ (астрав., Ск. нар. мовы). Вакалізаваны волевыяўленчы выклічнік, параўн. тр-р-р, тпру (гл.). Сюды ж ты́рканьня ‘тпруканне’, ты́ркаць ‘тпрукаць’, ты́ркнуць ‘тпрукнуць’ (Юрч. СНЛ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гук, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у. Ваганні паветра, якія мы ўспрымаем слыхам. Гукаў не было, нават не чулася шолаху траў, які звычайна ўлоўлівае вуха ў такую начную пару ўлетку. Хадкевіч.
2. ‑у. У фізіцы — хістальны рух частак паветра або другога асяроддзя. Скорасць гуку. Тэорыя гуку.
3. ‑у. У музыцы — тон адпаведнай вышыні ў адрозненне ад шуму. Музыкальны гук.
4. ‑а. Найменшы членараздзельны элемент чалавечай мовы. Галосныя гукі. Зычныя гукі.
•••
Камбінаторыка гукаў гл. камбінаторыка.
Ні гуку — а) пра глыбокую цішыню. Змоўкла радыё, ні гуку, І голас дыктара заціх. Колас; б) загад маўчаць, не абзывацца. — Здавайся, нас тут многа! І ні гуку! — моцным шэптам загадаў Палікар. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прылі́ць, ‑лью, ‑льеш, ‑лье; ‑льём, ‑льяце і ‑лію, ‑ліеш, ‑ліе; ‑ліём, ‑ліяце; пр. прыліў, ‑ліла, ‑ліло; заг. прылі; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падступіць, прыцячы, хлынуць (пра вадкасць). Хваляй прыліла кроў да галавы — стала горача, стукнула ў скронях, здалося, што паволі крутнулася зямля. Дамашэвіч.
2. што і чаго. Разм. Дадаць чаго‑н. вадкага, да ліць.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Раптоўна ўзнікнуць, ахапіць каго‑н. (пра якое‑н. пачуццё). Хваля гневу і энергіі прыліла да сэрца. Маўр. Новая хваля сораму прыліла да .. [Крысцінінага] стомленага, бледнага твару, пазбавіла яе мовы. Васілевіч. У пяць разоў больш прыліло ў Ігнася злосці. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́хасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан сухога (у 1, 2, 5–12 знач.). Сухасць паветра. Сухасць скуры. □ Нашых літаратараў часамі слушна папракаюць у лексічнай беднасць, у сухасці мовы. Скрыган. Пачуццёвая сухасць з’явілася тут не ад беднасці таленту. Каваленка.
2. Адсутнасць або недахоп вільгаці дзе‑н. Язэп напіўся прыгаршчамі вады; горкая сухасць у роце знікла. Асіпенка. Вылі ў паветры цеплыня, сухасць, кедравы водар з лясоў на тым баку (далёкіх, далёкіх!). Караткевіч.
3. перан. Сухое, халоднае абыходжанне з кім‑н., выраз намеранай стрыманасці. З Ігнасёвымі словамі сухасць сплыла з .. твару [дзяўчыны] і гуллівая вясёласць заіграла на шчоках. Мурашка. Нядаўнюю сухасць і дзелавітасць у камандзіра ўзвода нібы ветрам здзьмула. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)